Сяргей Мікалаевіч Блажко

Сяргей Мікалаевіч Блажко (17 лістапада 1870, г. Хоцімск — 11 лютага 1956, г. Масква) — рускі і савецкі астраном.

Сяргей Мікалаевіч Блажко
Дата нараджэння 5 (17) лістапада 1870
Месца нараджэння
Дата смерці 11 лютага 1956(1956-02-11)[1] (85 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці астраном, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера астраномія
Месца працы
Альма-матар
Член у
  • Акадэмія навук СССР[d]
Прэміі
Сталінская прэмія
Узнагароды
Ордэн Леніна Ордэн Леніна
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Сталінская прэмія — 1952
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

У 1880 годзе скончыў народнае вучылішча ў Хоцімску, ў 1888 годзе — Смаленскую гімназію. Скончыў Маскоўскі ўніверсітэт ў 1892 годзе[3], з 1894 працаваў у абсерваторыі ўніверсітэта, з 1918 прафесар, з 1929 член-карэспандэнт АН СССР. У 1920—1931 дырэктар абсерваторыі Маскоўскага ўніверсітэта[3], у 1931—1937 загадваў кафедрай астраноміі, у 1937—1953 — кафедрай астраметрыі МДУ.

Больш за 20 гадоў узначальваў Камісію па вывучэнні зменных зорак пры астранамічныя рады АН СССР.

Навукова-практычная дзейнасць правіць

Работы Блажко прысвечаны даследаванню зменных зорак  (руск.) і практычнай астраноміі[3]. З 1895 сістэматычна фатаграфаваў зорнае неба з мэтай выяўлення зменных зорак, чым паклаў пачатак багатай калекцыі «шкляной бібліятэкі» Маскоўскай абсерваторыі. Упершыню прааналізаваў уплыў пацямнення да края дыска зоркі на форму крывой бляску і на вызначэнне элементаў арбіты, паказаў метад уліку гэтага эфекту. Выявіў змены перыядаў і формы крывой бляску шэрагу кароткаперыядычных зменных зорак тыпу RR Ліры  (руск.); гэтыя з'явы названыя «эфектам Блажко  (англ.)»[3].

У 1904 апаратурай уласнай канструкцыі адным з першых у свеце сфатаграфаваў спектры двух метэораў і даў правільнае іх тлумачэнне. Прапанаваў новы метад выяўлення малых планет (1919)[3]. Удзельнічаючы ў назіранні поўнага сонечнага зацьмення (1914), прыборам уласнай канструкцыі сфатаграфаваў сонечную карону ў палярызаваным святле. Аўтар шэрагу арыгінальных канструкцый — такіх, як бясшчэлепавы зорны спяктрограф, прыбор для выяўлення зменных зорак на астранегатывах (блінк-мікраскоп), прыстасаванні ў мерыдыянных інструментах для паслаблення бляску пры назіраннях момантаў мінанняў зорак, спецыяльная лупа для адлічвання падзеленых колаў і іншыя.

Педагагічная дзейнасць правіць

Быў выдатным педагогам, выкладаў курсы практычнай і агульнай астраноміі, упершыню ў Маскоўскім універсітэце стаў выкладаць курс агульнай астрафізікі. Аўтар трох падручнікаў — «Курс практычнай астраноміі» (1-е выданне 1938, 2-е выданне 1940, 3-е выданне 1951), «Курс агульнай астраноміі» (1947) і «Курс сферычнай астраноміі» (1-е выданне 1948, 2-е выданне 1954). Падрабязна апісаў гісторыю развіцця астраноміі ў Маскоўскім універсітэце на працягу 1824—1920 гадоў.

Узнагароды правіць

Яго імя занесена на карту Месяца (імя Блажко носіць адзін з месяцавых кратараў  (руск.)) і астэроід2445.

Зноскі

  1. Блажко Сергей Николаевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  2. Блажко Сергей Николаевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  3. а б в г д е Блажко Сергей Николаевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 60. — 737 с.