Сяргей Мікалаевіч Вышалескі

Сяргей Мікалаевіч Вышалескі (20 кастрычніка (1 лістапада) 1874, мястэчка Обаль, цяпер Шумілінскі раён Віцебскай вобласці — 14 студзеня 1958) — навуковец-эпізаатолаг, прафесар (1924), акадэмік АН БССР (1928), ганаровы член УАСГНІЛ (1956), Заслужаны дзеяч навукі СССР (1940). Член ЦВК БССР (1929—1930)[1].

Сяргей Мікалаевіч Вышалескі
Дата нараджэння 20 кастрычніка (1 лістапада) 1874
Месца нараджэння
Дата смерці 14 студзеня 1958(1958-01-14) (83 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера эпізаатолаг
Навуковая ступень доктар ветэрынарных навук
Навуковае званне прафесар, акадэмік АН БССР
Альма-матар
Прэміі
Сталінская прэмія
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны»
заслужаны дзеяч навукі РСФСР
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

У 1889 годзе скончыў Бранскую гімназію, затым Віцебскую духоўную семінарыю. Пасля заканчэння ў 1899 годзе Варшаўскага ветэрынарнага інстытута  (руск.)[1] працаваў земскім павятовым ветэрынарным урачом.

Прымаў удзел у ліквідацыі чумы буйной рагатай жывёлы  (руск.) ў Азербайджане.

У 1903—1906 гг. павятовы ветэрынарны ўрач у горадзе Невель.

У 1906—1914 — супрацоўнік Пецярбургскай ветэрынарнай лабараторыі пры МУС. У 1906—1910 гадах удзельнічаў у ліквідацыі выбліскаў сібірскай язвы ў многіх губернях Расійскай імперыі. У 1910—1913 стажыраваўся ў Лейпцыгскім універсітэце, дзе атрымаў ступень доктара ветэрынарнай медыцыны.

У 1914—1917 гадах працаваў у вёсцы Усць-Цыльма Архангельскай губерні. У 1919—1921 — супрацоўнік ветэрынарных лабараторый (Кіеў, Стаўрапаль), дацэнт сельгасінстытута.

У 1922—1928 гадах вывучаў туберкулёз, сап  (руск.) і іншыя асабліва небяспечныя інфекцыі ў інстытуце эксперыментальнай ветэрынарыі (УІЭВ) у Маскве.

У 1924 годзе С. М. Вышалескаму было прысвоена званне прафесара эпізааталогіі Маскоўскага ветэрынарнага інстытута  (руск.).

У 1926 годзе быў у навуковай камандзіроўцы ў Германію і Данію.

У 1927 прызначаны дырэктарам УІЭВ, у 1928 абраны акадэмікам Нацыянальнай акадэміі навук БССР.

Са студзеня 1928 па 1930 г. загадваў кафедрай ў Віцебскім ветэрынарным інстытуце і адначасова з’яўляўся дырэктарам Беларускага дзяржаўнага ветэрынарна-бактэрыялагічнага інстытута ў Віцебску[1].

Член ЦВК БССР (1929—1930).

У 1931—1933 гадах працаваў у Алма-Ацінскім  (руск.). З 1934 года — загадчык кафедрай эпізааталогіі Маскоўскага зааветэрынарнага інстытута[1].

З 1948 года загадчык кафедрай эпізааталогіі Маскоўскай ветэрынарнай акадэміі  (руск.). У 1956 годзе абраны ганаровым членам УАСГНІЛ.

Навуковая дзейнасць правіць

С. М. Вышалескі распрацаваў методыку вырабу сібірскаязвавых вакцын на агары, абгрунтаваў і ўкараніў метад камбінацыйных прышчэпак супраць сібірскай язвы і прапанаваў методыку вакцынацыі супраць яе паўночных аленяў, высветліў этыялогію чумы аленяў, што зрабіла магчымай барацьбу з ёй, распрацаваў метады дыягностыкі і барацьбы з такімі хваробамі як туберкулёз, чума і павальнае запаленне лёгкіх буйной рагатай жывёлы, чума і рожа свіней  (руск.), колібактэрыёз  (руск.) і паратыф  (руск.) цялятаў[1]. С. М. Вышалескі (сумесна з К. М. Бучневым) адкрыў узбуджальніка інфекцыйнага энцэфаламіеліту коней. Яго працы па вывучэнні сапу коней сталі асновай для арганізацыі ў СССР мерапрыемстваў па яго ліквідацыі. Вышалескі прапанаваў алергічны метад дыягностыкі бруцэлёзу  (руск.) буйной рагатай жывёлы і комплекс ветэрынарна-санітарных мерапрыемстваў супраць яго[1].

Навуковыя працы правіць

Ён апублікаваў каля 100 навуковых прац, у тым ліку 2 манаграфіі. За падручнік «Прыватная эпізааталогія» ўзнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй СССР 1941.

Сярод апублікаваных прац С. М. Вышалескага:

  • О результатах сибиреязвенных прививок вакцинами… // Вестник общественной ветеринарии. — 1908. — № 6;
  • Опыт культивирования сибиреязвенных вакцин на агаре и практического их применения // Вестник общественной ветеринарии. — 1910. — № 17;
  • Падёж оленей в тундре в 1913 г. // Хроника Архива ветеринарных наук. — 1915. — № 1;
  • Опыты изучения иммунитета при сапе искусственного и естественного заражения… // Тр./ Гос. ин-т экспериментальной ветеринарии. — 1926. — Т.3, вып.1. (совм. с В. Н. Маккавейским);
  • Дальнейшие исследования по сапу // там же. — 1928. — Т.5, вып.1. (совм. с В. Н. Маккавейским);
  • Аллергическая реакция в диагностике бруцеллёза у домашних животных // Советская ветеринария. — 1934. — № 4;
  • Инфекционный энцефаломиелит лошадей. — М., 1944;
  • Частная эпизоотология / Под ред. С. Н. Вышелесского и Ф. А. Терентьева. — 3-е изд. — М.: Сельхозгиз, 1954.
  • Причины появления заразных болезней животных. — 2-е изд. — М.: Сельхозгиз, 1959.

і інш.

Узнагароды правіць

Памяць правіць

  • Імя С. М. Вышалескага было прысвоена беларускаму НДІ эксперыментальнай ветэрынарыі[1].
  • Імем С. М. Вышалескага названы вуліцы ў Мінску і г. п. Обаль Шумілінскага раёна.
  • Імя С. М. таксама носяць Залаты медаль імя С. М. Вышалескага, які прысуджаецца УАСГНІЛ кожныя 3 гады за выдатныя навуковыя працы ў галіне эпізааталогіі і Імянная стыпендыя студэнтам Віцебскай Дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны[1].
  • У 1978 годзе выдадзены мастацкі маркіраваны канверт, прысвечаны акадэміку.

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж з Вышелесский Сергей Николаевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 131. — 737 с.
  2. а б Вышелесский Сергей Николаевич (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі (3-е выданне)

Літаратура правіць

  • Калугин В. И. Академик С. Н. Вышелесский / [и др.]. — М., 1954.
  • Беларусь: Энцыклапедычны даведнік / Рэдкал.: Б. І. Сачанка і інш. — Мн.: БелЭн, 1995—800 с. — 5000 экз. — ISBN 985-11-0026-9
  • Вышалескі Сяргей Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4). — С. 329.
  • Вышалескі Сяргей Мікалаевіч // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
  • М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. Вышалескі Сяргей Мікалаевіч // Нашы землякі ў далёкім і блізкім замежжы: біяграфічны даведнік. — Віцебск, 2007. — С. 42—43.
  • Вышелесский Сергей Николаевич. Республика Беларусь: энциклопедия: в 6 т. / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. — Мн., 2006. — Т. 2. — С. 850—851.
  • Сергей Николаевич Вышелесский // Память: историко-документальная хроника Шумилинского района / Редкол.: И. П. Шамякин [и др.]. — Мн., 1985. — С. 512—513.

Спасылкі правіць