Сяргей Мікалаевіч Корсак

беларускі футбаліст

Сяргей Корсак (нар. 24 лютага 1989, Маладзечна) — беларускі футбаліст, паўабаронца.

Футбол
Сяргей Корсак
Поўнае імя Сяргей Мікалаевіч Корсак
Нарадзіўся 24 лютага 1989(1989-02-24)[1] (35 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 180 см
Вага 76 кг
Пазіцыя паўабаронца
Маладзёжныя клубы
2004—2006 Беларусь Дынама (Мінск)
Клубная кар’ера[* 1]
2007—2009 Беларусь Маладзечна 49 (14)
2010—2011 Беларусь Партызан (Мінск) 43 (4)
2012 Беларусь Смаргонь 24 (0)
2013 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 11 (0)
2013   Беларусь Слуцк 15 (2)
2014 Беларусь Гарадзея 0 (0)
2014   Беларусь Беліта-Вітэкс (Узда) 29 (22)
2015 Беларусь Узда 8 (8)
2015—2017 Беларусь Крумкачы (Мінск) 35 (7)
2017 Беларусь Тарпеда (Мінск) 10 (1)
2018 Беларусь Ліда 28 (4)
2019 Беларусь НФК (Мінск) 10 (3)
2019—2020 Беларусь Маладзечна 19 (16)
2020 Беларусь Дняпро (Рагачоў) 1 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Клубная кар’ера правіць

З 15 гадоў знаходзіўся ў школе мінскага «Дынама»[2], але дарослую кар’еру пачынаў у клубе Другой лігі «Маладзечна». У 2010 годзе перабраўся ў мінскі «Партызан». Пасля спынення існавання «Партызана» перайшоў у «Смаргонь».

У студзені 2013 года падпісаў кантракт з наваполацкім «Нафтанам». Не здолеў замацавацца ў аснове і ў жніўні таго ж года быў аддадзены ў арэнду «Слуцку». Дапамог «Слуцку» атрымаць перамогу ў Першай лізе, але па заканчэнні сезона пакінуў клуб.

У лютым 2014 года стаў іграком «Гарадзеі»[3], але хутка пасля пачатку чэмпіянату ў красавіку быў аддадзены ў арэнду клубу Другой лігі «Беліта-Вітэкс»[4]. У складзе «Беліты-Вітэкс» стаў ключавым іграком, з 22 галамі стаў найлепшым бамбардзірам клуба ў сезоне.

Сезон 2015 таксама пачаў у клубе з Узды (у чэрвені клуб змяніў назву «Беліта-Вітэкс» на «Узда»). У ліпені 2015 года вярнуўся ў Першую лігу, папоўніўшы склад «Крумкачоў»[5]. У сезоне 2016 гуляў за «Крумкачы» ў Вышэйшай лізе, чаргуючы выхады ў асноўным складзе і на замену. Пачатак сезона 2017 прапусціў з-за траўмы і пазней не здолеў вярнуцца ў стартавы склад, толькі тройчы выйшаўшы на замену ў чэмпіянаце. У ліпені 2017 года па пагадненні бакоў пакінуў «Крумкачы»[6] і неўзабаве стаў іграком сталічнага «Тарпеда»[7].

У студзені 2018 года перайшоў у «Ліду»[8], дзе хутка замацаваўся ў стартавым складзе. У лютым 2019 года стаў іграком НФК[9], пакінуў сталічную каманду ў жніўні таго ж года[10] і далучыўся да «Маладзечна»[11].

У ліпені 2020 года перайшоў у рагачоўскі «Дняпро»[12], аднак паспеў правесці за новую каманду толькі адну сустрэчу, пасля чаго ў жніўні быў дыскваліфікаваны АБФФ на два гады за ўдзел у дагаварных матчах у сезоне 2018[13].

Дасягненні правіць

Крыніцы правіць

  1. Sergey Korsak // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. «Пришел к тому, что книги интереснее фильмов». Что нужно знать о новичке «Крумкачоў» (руск.). by.tribuna.com (9 ліпеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 11 ліпеня 2015.
  3. Цывилько, Яхно, Едешко и Корсак подписали контракты с "Городеей" (руск.). football.by (3 сакавіка 2014). Праверана 17 красавіка 2024.
  4. "Белита-Витекс Узда" арендовала у "Городеи" нападающего Сергея Корсака (руск.). football.by (26 красавіка 2014). Праверана 17 красавіка 2024.
  5. «Крумкачы» подписали лучшего бомбардира второй лиги Сергея Корсака (руск.). by.tribuna.com.
  6. "Крумкачы" расстались с Корсаком и Кривулькиным (руск.). football.by (20 ліпеня 2017). Праверана 17 красавіка 2024.
  7. Сергей Корсак стал игроком минского "Торпедо" (руск.). football.by (26 ліпеня 2017). Праверана 17 красавіка 2024.
  8. Лесько, Лясюк, Ковалюк и еще четыре игрока подписали контракты с "Лидой" (руск.). football.by (28 студзеня 2018). Праверана 17 красавіка 2024.
  9. Корсак стал игроком НФК (руск.). by.tribuna.com.
  10. НФК расстался с Корсаком (руск.). football.by (13 жніўня 2019). Праверана 17 красавіка 2024.
  11. Корсак пополнил ряды "Молодечно" (руск.). football.by (16 жніўня 2019). Праверана 17 красавіка 2024.
  12. Рогачевский "Днепр" подписал девять новичков в преддверии второго круга чемпионата (руск.). football.by (23 ліпеня 2020). Праверана 17 красавіка 2024.
  13. Огар, Богунов и еще 7 футболистов дисквалифицированы на 2 года за участие в договорных матчах и другие решения ДК АБФФ (руск.). by.tribuna.com.