Сяргей Мікалаевіч Мартынаў

Сярге́й Мікала́евіч Марты́наў (22 лютага 1953, Гюмры, Арменія) — беларускі дзяржаўны дзеяч і дыпламат. Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь з 21 сакавіка 2003 года па 20 жніўня 2012 года[1][2].

Сяргей Мікалаевіч Мартынаў
Сцяг6-ы Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сцяг
21 сакавіка 2003 — 20 жніўня 2012
Прэзідэнт Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка
Кіраўнік урада Генадзь Васілевіч Навіцкі
Сяргей Сяргеевіч Сідорскі
Міхаіл Уладзіміравіч Мясніковіч
Папярэднік Міхаіл Міхайлавіч Хвастоў
Пераемнік Уладзімір Уладзіміравіч Макей
Нараджэнне 22 лютага 1953(1953-02-22) (71 год)
Ленінакан, Армянская ССР, СССР
Грамадзянства  Беларусь
Адукацыя
Прафесія дыпламат
Дзейнасць дыпламат
Узнагароды
Ордэн Айчыны 3 ступені, Беларусь
Ордэн Айчыны 3 ступені, Беларусь
Ордэн Пашаны, Беларусь
Ордэн Пашаны, Беларусь
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вучоба правіць

Скончыў сярэднюю школу № 9 г. Віцебска. У 1975 скончыў з адзнакай Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных адносін. Валодае англійскай, французскай і суахілі.

Кар’ера правіць

  • 1975—1980 гг. — аддзел міжнародных эканамічных арганізацый, Міністэрства замежных спраў СССР.
  • 1980—1988 гг. — памочнік Міністра замежных спраў СССР.
  • 1988—1991 гг. — намеснік начальніка аддзела міжнародных арганізацый Міністэрства замежных спраў СССР.
  • 1991—1992 гг. — намеснік Пастаяннага прадстаўніка Рэспублікі Беларусь пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, Нью-Ёрк.
  • 1992—1993 гг. — Часовы павераны ў справах Рэспублікі Беларусь у ЗША.
  • 1993—1997 гг. — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у ЗША.
  • 1997—2001 гг. — Першы намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
  • 2001—2003 гг. — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Бельгія, Пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры Еўрапейскіх супольнасцях, Пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры Арганізацыі Паўночнаатлантычнага дагавора.
  • 2003—2012 гг. — Міністр замежных спраў Беларусі.

Узнагароды правіць

Зноскі

Спасылкі правіць