Сяргей Міхайлавіч Міронаў

Сяргей Міхайлавіч Міронаў (руск.: Серге́й Миха́йлович Миро́нов; нар. 14 лютага 1953, Пушкін, РСФСР, СССР) — расійскі палітык. Кіраўнік фракцыі «Справядлівая Расія» ў Дзяржаўнай Думе Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі VII склікання з 5 кастрычніка 2016 года.

Сяргей Міхайлавіч Міронаў
дэпутат Дзяржаўнай думы Расіі[d]
15 снежня 2011 — 5 кастрычніка 2016
Chairman of the Federation Council of Russia[d]
5 снежня 2001 — 18 мая 2011
член Савета Федэрацыі[d]
13 чэрвеня 2001 — 18 мая 2011
Нараджэнне 14 лютага 1953(1953-02-14) (71 год)
Веравызнанне праваслаўе
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасць палітык, дзяржаўны дзеяч, дэпутат Дзяржаўнай думы Расіі
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера Дзяржаўная дума
Аўтограф Выява аўтографа
Род войскаў Ваенна-паветраныя войскі Расіі
Званне старшы сяржант
Узнагароды
Сайт mironov.ru
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дэпутат Дзяржаўнай думы VI склікання і VII склікання, кіраўнік фракцыі партыі «Справядлівая Расія» ў Дзяржаўнай думе, старшыня савета Палаты дэпутатаў партыі «Справядлівая Расія» — член бюро прэзідыума Цэнтральнага савета партыі (2011—2013).

Раней — дэпутат Дзяржаўнай думы V склікання (2007—2011). Старшыня Савета Федэрацыі (2001—2011), дэпутат Заканадаўчага сходу Санкт-Пецярбурга (1994—2001). Старшыня партыі «Справядлівая Расія» у 2006—2011 і з 27 кастрычніка 2013 года, раней — старшыня Расійскай партыі Жыцця.

Выстаўляў сваю кандыдатуру на выбарах прэзідэнта РФ у 2004 і 2012 гадах і абодва разы займаў апошняе месца.