Сяргей Міхайлавіч Шабашоў

Сярге́й Міха́йлавіч Шабашо́ў (1 мая 1923, в. Драгуны Лёзненскага раёна, Віцебская вобласць, Беларуская ССР12 красавіка 2007) — савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, першы сакратар Віцебскага абкама КП Беларусі (19711983).

Сяргей Міхайлавіч Шабашоў
руск.: Сергей Михайлович Шабашов
Сцяг Першы сакратар Віцебскага абласнога камітэта КПБ
21 ліпеня 1971 — 13 кастрычніка 1983
Папярэднік Аляксандр Аксёнаў
Пераемнік Сяргей Кабяк
Нараджэнне 1 мая 1923(1923-05-01)
в. Драгуны Лёзненскага раёна Віцебскай вобласці
Смерць 12 красавіка 2007(2007-04-12)[1] (83 гады)
Партыя УКП(б) (1945)
Адукацыя Магілёўскі педагагічны інстытут (1956), ВПШ пры ЦК КПСС (1961)
Дзейнасць палітык
Узнагароды
Ордэн Леніна Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны»

Біяграфія правіць

У 1956 годзе выдатна скончыў гістарычны факультэт Магілёўскага педінстытута, а ў 1961 годзе — ВПШ пры ЦК КПСС.

У Вялікую Айчынную вайну партызан брыгады імя А.Ф. Данукалава ў Віцебскай вобласці.

З 1944 года першы сакратар Лёзненскага, Віцебскага РК ЛКСМБ. У верасні 1950 года быў накіраваны на 9-месячныя курсы пры Цэнтральнай камсамольскай школе ў Маскве.

З 1956 года займае адказныя пасады — сакратара Кастрычніцкага РК КПБ г. Віцебска, Езярышчанскага, Кобрынскага РК КПБ. З 1962 года — начальнік Кобрынскага калгасна-саўгаснага праўлення Брэсцкай вобласці, сакратар Брэсцкага сельскага, з 1965 года Брэсцкага абкама КПБ. Працаваў загадчыкам аддзела прапаганды і агітацыі ЦК КПБ.

З 1971 года — першы сакратар Віцебскага абкама КПБ.

Абіраўся членам ЦК КПБ, дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР (1971—1975) і Вярхоўнага Савета БССР ад рэспубліканскай арганізацыі ветэранаў вайны і працы.

Узнагароды правіць

За баявыя і працоўныя заслугі перад Радзімай узнагароджаны ордэнамі Леніна, Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Айчыннай вайны 1 і 2 ступені, трыма ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнам «Знак Пашаны», шматлікімі медалямі.

Ганаровы грамадзянін г. Віцебска.

Зноскі

Спасылкі правіць