Сяргей Паўлавіч Костычаў

расійскі і савецкі вучоны

Сяргей Паўлавіч Костычаў (26 красавіка [8 траўня] 1877, Санкт-Пецярбург — 21 жніўня 1931, Алушта (Крым)) — расійскі і савецкі фізіёлаг, біяхімік і анатам раслін, мікрабіёлаг. Акадэмік Расійскай Акадэміі навук (1923).

Сяргей Паўлавіч Костычаў
Дата нараджэння 8 (20) мая 1877 ці 1877[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 21 жніўня 1931(1931-08-21)[2]
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковы работнік, батанік, мікрабіёлаг, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера біяхімія, анатомія раслін[4], фізіялогія раслін[d][4], мікрабіялогія[4] і plant biochemistry[d][4]
Месца працы
Навуковая ступень акадэмік РАН[d] (1923)
Альма-матар
Член у
  • Акадэмія навук СССР[d]

У 1900 годзе скончыў фізіка-матэматычны факультэт Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта (аддзяленне прыродазнаўчых навук) і быў пакінуты для падрыхтоўкі да прафесарскага звання.

У 1901—1903 гадах стажыраваўся ў Цюрыху і Гейдэльбергу ў найбуйнейшых біяхімікаў тых гадоў — Э. Шульцэ і А. Кеселя. Пасля вяртання прызначаны асістэнтам пры кафедры батанікі Ваенна-медыцынскай акадэміі, але працягнуў навуковую працу на кафедры фізіялогіі і анатоміі раслін Пецярбургскага ўніверсітэта.

Тэмы дысертацый: магістарскай — «Даследаванні над анаэробным дыханнем раслін» (1907), доктарскай — «Фізіёлага-хімічныя даследаванні над дыханнем раслін» (1911). У іх вылучыў сваю тэорыю дыхання, давёўшы цесную сувязь паміж анаэробным і нармальным (кіслародным або аэробным) дыханнем у раслін. Паказаў, што спіртовае закісанне не з’яўляецца першай фазай дыхання (як лічылі да яго работ), але абодва гэтыя працэсы звязаны агульнымі прамежкавымі прадуктамі ператварэння вугляводаў.

Навуковыя даследаванні Костычаў спалучаў з педагагічнай працай. У 1907 годзе ён стаў прыват-дацэнтам Пецярбургскага ўніверсітэта (1907), а ў 1910 годзе абраны прафесарам батанікі і мікрабіялогіі ў Пецярбургскім тэхналагічным інстытуце і на Вышэйшых жаночых курсах. З 1916 года загадчык кафедры фізіялогіі і анатоміі раслін Пецярбургскага ўніверсітэта.

З 1918 годзе кансультант аддзела бактэрыялогіі Сельскагаспадарчага Вучонага камітэта. Пасля яго пераўтварэння ў Дзяржаўны інстытут доследнай аграноміі загадваў аддзелам мікрабіялогіі. Пасля рэарганізацыі аддзела ва Усесаюзны інстытут сельскагаспадарчай мікрабіялогіі УАСГНІЛ (1930) прызначаны яго дырэктарам.

2 снежня 1922 года быў абраны членам-карэспандэнтам Расійскай акадэміі навук па аддзяленні фізіка-матэматычных навук (разрад біялагічны).

Акадэмік па аддзяленні фізіка-матэматычных навук (батаніка) — з 6 кастрычніка 1923 года.

Зноскі

  1. Czech National Authority Database Праверана 11 ліпеня 2022.
  2. Костычев Сергей Павлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  3. а б Костычев Сергей Павлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. а б в г Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.

Літаратура правіць

  • Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. — ISBN 5-85270-037-1. (руск.)