Сяргей Сцяпанавіч Шчагрыковіч

беларускі футбаліст

Сяргей Шчагрыковіч (нар. 19 снежня 1990, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца.

Футбол
Сяргей Шчагрыковіч
Поўнае імя Сяргей Сцяпанавіч Шчагрыковіч
Нарадзіўся 19 снежня 1990(1990-12-19)[1] (33 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 176 см
Вага 69 кг
Пазіцыя абаронца, паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Клубная кар’ера[* 1]
2007—2010 Беларусь Партызан (Мінск) 2 (0)
2007   Беларусь МТЗ-РІПА-2 (Мінск) 26 (0)
2010   Беларусь Дынама (Брэст) 8 (0)
2011 Беларусь Дынама (Брэст) 17 (1)
2012 Беларусь Мінск 7 (0)
2013 Беларусь Смалявічы-СТІ 19 (1)
2014—2015 Беларусь Славія-Мазыр 45 (0)
2016 Беларусь Крумкачы (Мінск) 29 (2)
2017—2018 Беларусь Слуцк 35 (0)
2019 Беларусь Рух (Брэст) 8 (0)
2020 Беларусь Астравец 16 (3)
Нацыянальная зборная[* 2]
2011 Беларусь Беларусь (да 21) 1 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 30 мая 2021.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 29 верасня 2011

Клубная кар’ера правіць

Пачаў кар’еру ў мінскім МТЗ-РІПА (пазней «Партызан»). Гуляў за фарм-клуб МТЗ-РІПА-2 і дубль. Не змог заняць месца ў аснове і ўлетку 2010 года перайшоў у брэсцкае «Дынама». Пасля сезона 2011 пакінуў брэсцкі клуб і ў жніўні 2012 года стаў іграком «Мінска», але не змог замацавацца ў сталічным клубе.

У лютым 2013 года перайшоў у «Смалявічы-СТІ»[2]. Пачатак сезона прапусціў з-за траўмы, але потым замацаваўся ў аснове смалявіцкага клуба.

У студзені 2014 года па заканчэнні тэрміну кантракта пакінуў смалявіцкі клуб[3], пасля чаго спрабаваў працаўладкавацца ў «Гомелі»[4]. У выніку не падышоў гомельскаму клубу і ў лютым 2014 года апынуўся ў складзе мазырскай «Славіі», якой дапамог вярнуцца ў Вышэйшую лігу па выніках сезона 2014. У сезоне 2015 працягваў быць асноўным іграком мазыран, выступаў на пазіцыі правага абаронцы.

У лютым 2016 года года адправіўся на прагляд у клуб «Крумкачы»[5], з якім у сакавіку падпісаў кантракт[6]. У сезоне 2016 быў асноўным правым абаронцам мінчан. У снежні 2016 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Крумкачы»[7].

У студзені 2017 года далучыўся да «Слуцка», з якім у лютым падпісаў кантракт[8]. Пачынаў сезон 2017 на лаўцы запасных, пазней стаў з’яўляцца ў асноўным складзе. У другой палове сезона зноў стаў часцей заставацца на лаўцы запасных. У снежні 2017 года падоўжыў кантракт са «Слуцкам»[9]. У сезоне 2018 з’яўляўся на полі нерэгулярна, часам выхадзіў на замену ці заставаўся на лаўцы запасных. У снежні 2018 года пакінуў слуцкі клуб[10].

У пачатку 2019 года праходзіў прагляд у мазырскай «Славіі», аднак у выніку ў лютым стаў іграком брэсцкага «Руха»[11]. У брэсцкай камандзе часцей выхадзіў на замену. У жніўні 2019 года пакінуў «Рух»[12].

У красавіку 2020 года далучыўся да клуба «Астравец» з Другой лігі, гуляў там да канца 2020 года.

Міжнародная кар’ера правіць

У 2011 згуляў адзін матч за моладзевую зборную Беларусі.

Сям’я правіць

Стрыечны брат Сяргея, Дзмітрый Шчагрыковіч, таксама з’яўляецца футбалістам.

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2007 Д3 МТЗ-РІПА-2   26 0
2008 дубль МТЗ-РІПА   30 2
2009 Д1 МТЗ-РІПА   2 0
2010 (1) дубль Партызан   17 2
2010 (2) Д1 Дынама Брэст   8 0
2011 Д1 Дынама Брэст   17 1
2012 (2) Д1 Мінск   7 0
2013 Д2 Смалявічы-СТІ   19 1
2014 Д2 Славія-Мазыр   24 0
2015 Д1 Славія-Мазыр   21 0
2016 Д1 Крумкачы   29 2
2017 Д1 Слуцк   18 0
2018 Д1 Слуцк   17 0
2019 (1) Д2 Рух   8 0
2020 Д1 Астравец   16 3

Зноскі

  1. Sergey Shchegrikovich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Сергей Щегрикович перешел в «Смолевичи-СТИ»(недаступная спасылка)
  3. Щегрикович покинул "Смолевичи-СТИ", Новицкий стал помощником тренера
  4. Футбол. Марко Джорджевич, Михаил Щербаков, Сергей Щегрикович и Денис Свинар на просмотре в "Гомеле"
  5. Ясинский и Сергей Щегрикович находятся на просмотре в «Крумкачах»
  6. 22 игрока «Крумкачоў» отправились на третий тренировочный сбор в Тихиничи
  7. У шести футболистов "Крумкачей" закончились соглашения с клубом
  8. Образов, Щегрикович и Каршакевич стали игроками "Слуцка"
  9. "Слуцк" продлил контракты с шестью футболистами и расстался с Дударем
  10. Сергей Щегрикович и Дмитрий Герман покинули "Слуцк"
  11. Сергей Щегрикович и Дмитрий Герман покинули "Слуцк"
  12. "Рух" расторг соглашение со Щегриковичем