Сяржант

воінскае званне

Сяржа́нт[1] — воінскае званне ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь і шэрагу іншых краін, па рангу вышэй за малодшага сяржанта і ніжэй за старшага сяржанта.

Сяржант
Краіна СССР, Беларусь, Расія
Старэйшае званне Старшы сяржант
Малодшае званне Малодшы сяржант
Пагон старшага ўнтэрафіцэра Рускай Імператарскай Арміі
Пагон сяржанта Савецкай Арміі

З’явілася ў XV стагоддзі ў французскай, затым у германскай і англійскай арміях[2]. У рускай рэгулярнай арміі існавала ў 1716—1798 гадах[2][1]. У СССР званне ўведзена 2 лістапада 1940 года[2].

Звычайна сяржанты займаюць пасады камандзіраў аддзяленняў, танка, гарматы.

Тэрмін выслугі ў званні сяржант складае дзевяць месяцаў.

Перад воінскім званнем ваеннаслужачага, які праходзіць ваенную службу ў гвардзейскай вайсковай частцы, на гвардзейскім караблі, дадаецца слова «гвардыі».

Да воінскага звання вайскоўца або грамадзяніна, які знаходзіцца ў запасе, які мае ваенна-ўліковую спецыяльнасць юрыдычнага або медыцынскага профілю, дадаюцца адпаведна словы «юстыцыі» або «медыцынскай службы».

Зноскі правіць

Літаратура правіць

  • Сергіенка В. А. Сяржа́нт // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 355. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Палажэнне аб парадку праходжання ваеннай службы, зацвержданае Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 186 ад 25 красавіка 2005 г.
  • Статут гарнізоннай і каравульнай службаў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 355 ад 26 чэрвеня 2001 г.
  • Сержа́нт // Военный энциклопедический словарь / Отв. ред. Еремина Н.. — М.: Эксмо, 2007. — С. 848. — 1024 с. — 5 000 экз. — ISBN 978-5-699-23223-9. (руск.)
  • Сержа́нт сяржа́нт // Русско-белорусский словарь для военных // Н. Н. Кривко, В. В. Пупко, В. К. Романцевич, С. Е. Танана; Под. ред. В. В. Язепчика, Н. Н. Кривко. — Мн.: БелЭн, 1996. — С. 375. — 447 с. — ISBN 985-11-0047-1. (руск.)