Сярэдняя Азія — Кітай

Сярэдняя Азія — Кітай — газаправод ад Туркменістана да Кітайскай Народнай Рэспублікі (Сіньцзян-Уйгурскі аўтаномны раён), адкрыты 21 снежня 2009 года. На час адкрыцця з’яўляўся найдаўжэйшым у свеце. Яго працягласць складае 7 тыс. кіламетраў, з якіх 1833 км пралягаюць праз Туркменістан, Узбекістан і Казахстан. Будаўніцтва першай часткі трубаправода гадавой магутнасцю 6 мільярдаў кубаметраў ажыццяўлялася за кошт кітайскага боку высілкамі 8 тыс. чалавек і цягнулася 2 гады і 3 месяцы. Прыродны газ пастаўляецца пераважна з туркменскага радовішча Паўднёвы Ёлатан, запасы якога сягаюць 14 трыльёнаў кубаметраў (5-е найбуйнейшае газарадовішча свету)[1]. У верасні 2011 г. гадавая прапускная здольнасць трубаправода ў выніку ўводу наступнай яго часткі ўжо сягала 30 млрд кубаметраў[2].

Газаправод Сярэдняя Азія — Кітай

Зноскі