У арыфметыцы і алгебры сёмая ступень — вынік перамнажэння сямі аднолькавых множнікаў:

n7 = n × n × n × n × n × n × n.

Сёмую ступень ліку таксама можна выразіць, як здабытак ліку і яго шостай ступені, як здабытак квадрата ліку і яго пятай ступені, або як здабытак куба ліку і яго чацвёртай ступені:

n7 = n × n6 = n2 × n5 = n3 × n4.

Паслядоўнасць сёмых ступеняў неадмоўных цэлых лікаў пачынаецца лікамі:

0, 1, 128, 2187, 16384, 78125, 279936, 823543, 2097152, 4782969, 10000000, 19487171, 35831808, 62748517, 105413504, 170859375, 268435456, 410338673, 612220032, 893871739, 1280000000, 1801088541, 2494357888, 3404825447, 4586471424, 6103515625, 8031810176, … (паслядоўнасць A001015 у OEIS)

Гл. таксама правіць