Сёрфінг (англ.: surfing — слізгаценне) — водны від спорту.

Сёрфінг на Гаваях

Гісторыя правіць

Сёрфінг узнік у Палінезіі. Упершыню быў апісаны ў канцы XVIII ст. пасля наведвання экспедыцыяй Дж. Кука Гавайскіх астравоў. Акрамя Гаваяў быў добра вядомы на Самоа і Тонга.

Папулярызацыя сёрфінгу ў ЗША адбылася дзякуючы выдатнаму плыўцу гавайскага паходжання Дзюку Каханамоку (1890—1968), які распачаў катанне на дошках па хвалях у Каліфорніі. Пасля II Сусветнай вайны гэты спорт развіваецца і ў іншых краінах свету.

Для прыхільнікаў сёрфінгу характэрна наяўнасць асаблівай субкультуры.

Разнавіднасці правіць

Цяпер сёрфінг падзяляецца на шмат розных відаў: сёрфінг на доўгай і кароткай дошках, віндсёрфінг (з выкарыстаннем ветразя), бодысёрфінг (без дошкі) і г. д.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць