Сібірскі дзяржаўны аэракасмічны ўніверсітэт імя акадэміка М. Ф. Рашатнёва
Сібірскі дзяржаўны аэракасмічны ўніверсітэт імя акадэміка М. Ф. Рашатнёва, СібДАУ (руск.: Сибирский государственный аэрокосмический университет имени академика М. Ф. Решетнёва, руск.: СибГАУ) — універсітэт у Расіі, які спецыялізуецца на падрыхтоўцы высокакваліфікаваных кадраў для аэракасмічнай прамысловасці і машынабудавання, а таксама грамадзянскай авіяцыі.
Сібірскі дзяржаўны аэракасмічны ўніверсітэт імя акадэміка М. Ф. Рашатнёва (СібДАУ) | |
---|---|
Сибирский государственный аэрокосмический университет имени академика М. Ф. Решетнёва | |
Арыгінальная назва | Сибирский государственный аэрокосмический университет имени академика М. Ф. Решетнёва |
Міжнародная назва | Siberian State Aerospace University (SibSAU) |
Дэвіз | лац.: Per aspera ad astra |
Заснаваны | 1960 |
Тып | Дзяржаўны |
Рэктар | Ігар Уладзіміравіч Кавалёў |
Рэктар | Igor Kovalyov[d] |
Студэнты | 11 500 |
Юрыдычны адрас | Расійская Федэрацыя, Краснаярск, пр. Краснаярскі рабочы, 31 |
Сайт | sibsau.ru |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя правіць
Сібірскі дзяржаўны аэракасмічны ўніверсітэт быў заснаваны ў 1960 годзе па загадзе Савета міністраў СССР. Прычынай яго стварэння была неабходнасць сумяшчаць навучанне і вытворчасць у машынабудаўнічай галіне Краснаярска. Краснаярскі машынабудаўнічы завод браў на працу студэнтаў навучальнай установы, якая ў той час належала Краснаярскаму тэхналагічнаму інстытуту. Першым рэктарам быў Яўген Капусцянскі.
У 1970-я гады на заводзе адбылася пераарыентацыя вытворчасці. Замест старых балістычных ракет сярэдняга радыусу дзеяння пачалася вытворчасць новай ракеты марскога базіравання. У 1977 годзе ў закрытым горадзе Жалезнагорску адкрываецца Філіял № 2, сфарміраваны ў НВА ПМ. Яго кіраўніком быў Міхаіл Рашатнёў, выбітны савецкі канструктар касмічных апаратаў. Пры ім падрыхтоўка спецыялістаў для аэракасмічнай галіны ў СібДАУ набыла зусім новы выгляд: былі абсталяваныя новыя кафедры, з'явілася ўласнае ўніверсітэцкае абсталяванне, работнікі і студэнты ўніверсітэта пачалі ўдзельнічаць у навуковым жыцці Краснаярскага рэгіёна і СССР.
У 1983 годзе рэктарам стаў Генадзь Белякоў, савецкі навуковец і педагог. Яго намаганнямі ў навучальнай установе былі сфарміраваны новыя кафедры і пачалі наладжвацца сувязі з іншымі ўніверсітэтамі СССР. У 1989 годзе пры ўдзеле Белякова завод-ВТНУ КПІ атрымаў незалежнасць і стаў называцца Краснаярскім інстытутам касмічнай тэхнікі (КIКТ). Праз тры гады КIКТ быў перайменаваны ў Сібірскую аэракасмічную акадэмію (САА). У 1996 годзе акадэміі было прысвоена імя Рашатнёва.
У 2002 годзе САА зрабілася Аэракасмічным універсітэтам. У гэты час рэктар Белякоў працягвае развіццё ўніверсітэта, пашыраючы структуру факультэтаў і кафедраў, адкрывае філіялы ў іншых гарадах Расіі. З 2010 году рэктарам стаў Ігар Кавалёў, які працягвае курс Белякова.
Спасылкі правіць
Сібірскі дзяржаўны аэракасмічны ўніверсітэт імя акадэміка М. Ф. Рашатнёва на Вікісховішчы |
- Афіцыйны сайт Архівавана 19 красавіка 2012.
- Аэрокосмический университетАрхівавана 25 чэрвеня 2012.