Сівец[3][4][5][6] (Nardus) — род кветкавых раслін сямейства Метлюжковыя (Poaceae). 1 від — Сівец стаячы, народныя назвы пясюк, чортава барада[7][8].

Сівец

Сівец стаячы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Nardus L. (1753)

Адзіны від
  • Nardus stricta L. (1753) — Сівец стаячы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  41952
NCBI  29687
EOL  1114063
GRIN  g:7983
IPNI  409307-1
TPL  kew-425445

Апісанне правіць

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 10—40 см. Утварае густыя дзярніны. Сцёблы цвёрдыя, без вузлоў. Лісце шчацінкападобнае, шызавата-зялёнае, шурпатае. Адмерлае лісце захоўваецца некалькі гадоў і ўтварае светлую «грыву» вакол жывых парасткаў (адсюль назва). Суквецце — аднабокі колас з сядзячымі аднакветнымі каласкамі. Плод — зярняўка.

Распаўсюджанне і выкарыстанне правіць

Пашыраны ў цёплаўмераным поясе Еўразіі. Заносны ў Паўночную Амерыку. На тэрыторыі Беларусі трапляецца на лясных пясчаных палянах, на ўскрайках балот, часам утварае лугі.

Кармавая расліна нізкай якасці, выкарыстоўваецца для ўмацавання пяскоў і як дэкаратыўная.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 86. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Анненков Н.  (руск.) Ботанический словарь, Спб, 1878
  5. Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. Мінск, 1929
  6. Сівец ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т. 14. — Мн., 2002. — С. 364
  7. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
  8. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць

  • Белоус: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  • Белоус торчащий: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)