Сівэрс

возера ў Латвіі

Сівэрс[1] — дзявятае па велічыні возера ў Латвіі. Размешчана ва ўсходняй частцы Латвіі — Латгаліі, якую называюць краем блакітных азёр, недалёка ад мяжы з Беларуссю. Плошча паверхні каля 17,5 км². Максімальная глыбіня дасягае 24,5 м. На возеры 26 астравоў агульнай плошчай 53,1 га, самы буйны з іх — Ліела (25,1 га). Іншыя буйныя астравы: Шкерша (3,9 га), Ліепая (3,6 га). Сістэмай маленькіх рэчак Сівэрс злучана з возерам Дрыдзіс. Берагі параслі густым трыснягом, асабліва ўсходняя частка возера. Дно пераважна глеістае, з перападамі глыбінь і водмелямі.

Сівэрс
лат.: Sivers
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 159,4 м
Даўжыня
  • 8,1 км
Плошча 17,59 км²
Найбольшая глыбіня 24,5 м
Гідралогія
Празрыстасць до 3 м
Размяшчэнне
Краіна  Латвія
Сівэрс (Латвія)
Сівэрс
Сівэрс
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Зноскі

  1. Латышскае e перадаецца як э на пачатку слова і пасля большасці зычных, як е пасля ķ, ļ, ņ, ģ. Гл. СПОСАБЫ І ПРАВІЛЫ ПЕРАДАЧЫ ГЕАГРАФІЧНЫХ НАЗВАЎ І ТЭРМІНАЎ ЛАТВІЙСКАЙ РЭСПУБЛІКІ НА БЕЛАРУСКУЮ МОВУ