Сігулдскі замак, або Новы Сігулдскі замак (лат.: Siguldas viduslaiku pils) — замак у Сігулдзе, Латвія, пабудаваны ў 1878 годзе ў неагатычным стылі князямі Крапоткінымі.

замак
Сігулдскі замак
лат.: Siguldas jaunā pils
57°09′56″ пн. ш. 24°50′59″ у. д.HGЯO
Краіна  Латвія
Месцазнаходжанне Сігулда
Архітэктурны стыль неаготыка
Будаўнік Яніс Менгеліс
Дата заснавання 1878
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Новы замак быў пабудаваны ў 1878 годзе побач з Сігулдскім сярэдневяковым замкам. У час Першай Сусветнай вайны быў разбураны. З 1922 года замак сталі выкарыстоўваць сябры Латышскага саюза пісьменнікаў, які ўкладваў сродкі ў яго рэстаўрацыю. У час Другой Сусветнай вайны замак становіцца штаб-кватэрай Паўночнай дывізіі нямецкай арміі, а пасля яе — санаторыем для дзяржаўных дзеячаў СССР. З 1993 па 2002 г. у замку размяшчаўся савет горада Сігулда, а з 2003 года — савет Сігулдскага края.

Гл. таксама правіць

Зноскі

Спасылкі правіць