Сігурд Выхаванец Маркуса

Сігурд Выхаванец Маркуса (каля 1155 — 29 верасня 1163) — прэтэндэнт на нарвежскі каралеўскі прастол (11621163), які абвясціў сябе сынам караля Сігурда Муна (1136—1155) і братам караля Хокана Шыракаплечага (1157—1162).

Сігурд Сігурдсан Выхаванец Маркуса
стар.-сканд. Sigurd Sigurdsson Markusfostre
прэтэндэнт на каралеўскі трон Нарвегіі
1162 — 1163
Папярэднік Хокан II Шыракаплечы
Пераемнік Магнус V Эрлінгсан
Нараджэнне каля 1155
Смерць 29 верасня 1163
Род дынастыя Гілі[d]
Бацька Сігурд II Харальдсан[1]
Дзейнасць pretender

Біяграфія правіць

Сігурд Сігурдсан быў зводным братам Хокана Шыракаплечага, яго выхавальнікам быў Маркус са Скога (Рынгсакер). У 1162 годзе годзе кароль Хокан Шыракаплечы загінуў у бітве з ярлам Эрлінгам Скаке (Крывым). Прыхільнікі загінулага Хокана на чале з ярлам Сігурдам з Рэйра абвясцілі Сігурда каралём у Оплане. Але ім была падпарадкавана толькі невялікая частка дзяржавы. Мяцежнікі падзялілі войска, якое было ў іх, на дзве часткі. Конунг Сігурд і яго выхавальнік Маркус знаходзіліся ў бяспечным месцы, а ярл Сігурд са сваім атрадам здзяйсняў набегі на Оплан і Вікен, збіраючы грошы і харч. Бонды (сяляне) Вікена, якія сімпатызавалі ярлу Эрлінгу Скаке, на тынгах асудзілі людзей ярла Сігурда, як жывых, так і мёртвых.

Ярл Эрлінг Скаке, бацька караля Магнуса, сабраўшы сілы, нагнаў ярла Сігурда ў Храўснесе і разбіў увесь яго атрад. У баі быў забіты і сам ярл Сігурд з Рейра. Пазнаўшы пра гэта, конунг Сігурд і Маркус беглі спачатку на востраў Хисинг, а адтуль углыб мацерыка, спачатку ў Оплан, а потым у Тронхейм, дзе мясцовыя жыхары на эйратынгу абвясцілі Сігурда конунгам. Сабраўшы ўсе прызначаныя конунгу падатку на ўзбярэжжы, Сігурд і Магнус у пачатку лета 1163 года адправіліся ў Берген, але на шляху натыкнуліся на флот Нікаласа Сігурдсана, які значна праўзыходзіў іх па моцы. Невялікая дружына Сігурда рассеялася, а сам ён разам з Маркусам знайшоў прытулак на востраве Скарпа. Тут іх злавілі людзі Эрлінга і адвезлі ў Берген. 29 верасня 1163 года абодва яны былі пакараны смерцю: Сігурду адсеклі галаву, а Маркуса са Скога павесілі.

Зноскі

Спасылкі правіць