Сікст III (лац.: Xistus PP.III; ? — 19 жніўня 440) — Папа Рымскі з 31 ліпеня 432 па 19 жніўня 440. У гонар перамогі над нестарыянамі на Трэцім Сусветным саборы (асабіста браў удзел у яго працы) перабудаваў рымскую базіліку Санта Марыя Маджорэ, прысвяціўшы яе Маці Божай. Таксама Папам Сікстам быў пабудаваны яшчэ шэраг храмаў (сабор святога Лаўрэнція, баптыстэрыі пры Латэранскім саборы).

Сікст III

44-ы Папа Рымскі
1 жніўня 432 — 18 жніўня 440
Папярэднік Цэлесцін I
Пераемнік Леў I, Папа Рымскі
Дзейнасць каталіцкі святар
Нараджэнне каля 390
Смерць 19 жніўня 440
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Зноскі

Літаратура правіць

  • Ковальский.Я. Период II. Под опекой Римской империи // Папы и папство.

Спасылкі правіць