Сіла пругкасці — сіла, якая ўзнікае ў целе ў выніку яго дэфармацыі і імкнецца вярнуць цела ў зыходны стан.

У выпадку пругкіх дэфармацый з'яўляецца патэнцыйнай. Сіла пругкасці мае электрамагнітную прыроду, з'яўляючыся макраскапічнай праявай міжмалекулярнага ўзаемадзеяння. У найпрасцейшым выпадку расцяжэння/сціску цела сіла пругкасці накіравана процілегла зрушэнню часціц цела, перпендыкулярна паверхні.

Вектар сілы супрацьпастаўлены кірунку дэфармацыі цела (зрушэнню яго малекул). Калі знікае дэфармацыя цела, тое знікае і сіла пругкасці.

У Міжнароднай сістэме адзінак (СІ) сіла пругкасці гэтак жа, як і ўсе іншыя сілы, вымяраецца ў ньютанах (беларускае абазначэнне: Н; міжнароднае: N).

Закон Гука правіць

У найпрасцейшым выпадку аднамерных малых пругкіх дэфармацый формула для сілы пругкасці мае выгляд:

 ,

дзе   — цвёрдасць цела,   — велічыня дэфармацыі.

Цвёрдасць цела залежыць ад яго формы і памераў, а таксама ад матэрыялу, з якога яно выраблена.

У славеснай фармулёўцы закон Гука гучыць наступным чынам:

Сіла пругкасці, якая ўзнікае пры дэфармацыі цела, прама прапарцыйная падаўжэнню цела і накіравана процілегла кірунку перамяшчэння часціц цела адносна іншых часціц пры дэфармацыі.

Нелінейныя дэфармацыі правіць

Пры павелічэнні велічыні дэфармацыі закон Гука перастае дзейнічаць, сіла пругкасці пачынае складаным чынам залежаць ад велічыні расцяжэння ці сціску.