Сіліманіт

мінерал

Сілімані́т[1] — мінерал падкласа стужачных сілікатаў, Al(AlSiO5). Названы ў гонар амерыканскага хіміка Бенджаміна Сілімана (B. Silliman).

Сіліманіт
Формула Al(AlSiO5)
Прымесь Fe
Сінгонія рамбічная
Крышталічная рашотка a = 7,484, b = 7,672, c = 5,77, Z = 4
Крышталічная рашотка a = 7,484, b = 7,672, c = 5,77, Z = 4
Колер бясколерны, шэры, светла-буры, зеленаваты, блакітнаваты
Колер рысы белы
Бляск шкляны шаўкавісты
Празрыстасць празрысты, паўпразрысты
Цвёрдасць 6,5—7,5
Спайнасць дасканалая па {010}
Злом няроўны
Шчыльнасць 3,24 г/см³
Паказчык пераламлення nα = 1,653—1,661 nβ = 1,654—1,670 nγ = 1,669—1,684

Хімічны склад правіць

  • Al2O3 — 62,92 %
  • SiO2 — 37,08 %
  • Fe2O3 — да 3 %

Уласцівасці правіць

Крышталізуецца ў рамбічнай сінгоніі. Утварае ігольчатыя крышталі, шчыльныя прамяністыя масцы, тонкавалакністыя агрэгаты. Колер шэры, светла-буры, зеленаваты, блакітнаваты, бясколерны. Бляск шкляны, шаўкавісты. Цвёрдасць 6,5—7,5 па шкале Моаса. Шчыльнасць — 3,23—3,25 г/см³ (3,27[1]).

Паходжанне і радовішчы правіць

Мінерал мае высокатэмпературнае метамарфічнае паходжанне. Сустракаецца ў крышталічных сланцах.

Радовішчы маюцца ў ЗША, Індыі, Расіі, Германіі, Аўстраліі, Бразіліі, Чэхіі.

Выкарыстанне правіць

Сіліманіт выкарыстоўваецца ў вытворчасці вогнетрывалых і кіслотаўстойлівых матэрыялаў[1].

Зноскі

  1. а б в Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.

Літаратура правіць

  • Шымановіч С. Л. Сіліманіт // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 497. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
  • Геологический словарь: в 2-х томах. / Под редакцией К. Н. Паффенгольца и др .— М.: Недра, 1978. (руск.)
  • Горная энциклопедия. / Под редакцией Е. А. Козловского. — М.: Советская энциклопедия, 1984—1991. (руск.)

Спасылкі правіць