Сімфонія № 9 (Бетховен)

Сімфонія № 9 Рэ мінор, Op. 125 — апошняя сімфонія Людвіга ван Бетховена (1824). Яна ўключае ў сябе частку Ode an die FreudeОды да радасці»), паэмы Фрыдрыха Шылера, тэкст якой выконваецца салістамі і хорам у апошняй частцы. Гэта першы ўзор, калі буйны кампазітар выкарыстаў у сімфоніі чалавечы голас у адным шэрагу з інструментамі.

Сімфонія № 9
Кампазітар
Танальнасць D minor[d]
Форма музычны твор/кампазіцыя[d]
Час і месца сачынення 1824[2]
Першае выкананне 7 мая 1824[1]
Першая публікацыя 1826[2]
Прысвячэнне Фрыдрых Вільгельм III
Інструменты
сімфанічны аркестр і хор
Часткі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Чацвёртая частка сімфоніі — «Ода да радасці» — выкарыстоўваецца як Гімн Еўрасаюза (аранжыроўка Герберта фон Караян).

Упершыню сімфонія была апублікаваная з назвай, якая гучыць на нямецкай мове як Sinfonie mit Schlusschor über Schillers Ode «An die Freude» für großes Orchester, 4 Solo und 4 Chorstimmen componiert und seiner Majestät dem König von Preußen Friedrich Wilhelm III in tiefster Ehrfurcht zugeeignet von Ludwig van Beethoven, 125tes Werk; аднак, яе больш агульная, афіцыйная назва гэта Сімфонія No.. 9 у D minor, Op. 125. Таксама сімфонію называюць «Харальнай».

Дзявятая сімфонія — адзін з найбольш выдатных твораў у гісторыі сусветнай музычнай культуры. Па ідэі велічы і глыбіні яе этычнага зместу, па шыраце задумы і магутнай дынаміцы музычных вобразаў Дзявятая сімфонія пераўзыходзіць усё створанае самім жа Бетховенам.

Твор адыгрывае прыкметную ролю і ў сучасным грамадстве.

Гісторыя стварэння правіць

Бетховен пачаў працу над творам у 1822 годзе і праз 2 гады скончыў яго. Зрэшты, тэма другой частцы была напісана яшчэ ў 1815 годзе. Прэм’ера сімфоніі адбылася неўзабаве пасля яе завяршэння ў Вене[3]

Склад аркестра правіць

Драўляныя духавыя
Флейта пікала
2 флейты
2 габоя
2 кларнета (B)
2 фагота
Контрафагот (толькі ў чацвёртай частцы)
Медныя духавыя
4 валторны (D, B-basso, B, Es)
2 трубы (D, B)
3 трамбона
Ударныя
Літаўры
Трохкутнік
Талеркі
Вялікі барабан
Струнныя
I і II скрыпкі
Альты
Віяланчэлі
Кантрабасы
Вакальныя партыі
Сапрана (сола)
Кантральта (сола)
Тэнар (сола)
Барытон (сола)
Змешаны хор

Часткі правіць

  1. Allegro ma non troppo, un poco maestoso
  2. Molto vivace
  3. Adagio molto e cantabile
  4. Presto (з хорам)

Музычныя фрагменты правіць

Увага! Музычныя фрагменты ў фармаце MIDI

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. а б Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 20 кастрычніка 2021.
  2. а б Grove Music OnlineOUP. — ISBN 978-1-56159-263-0doi:10.1093/GMO/9781561592630.ARTICLE.40026 Праверана 13 студзеня 2019.
  3. Журнал «Великие композиторы». — 2011. — Выпуск «Бетховен».

Спасылкі правіць