Сімяон I Вялікі (864 ці 865 — 27 мая 927) — князь Балгарыі з 893 года, з 918 года — цар. Трэці сын князя Барыса I, бацька Пятра I.

Сімяон I Вялікі
Симеон I Велики
1-ы цар Балгарыі
з 893
Папярэднік Уладзімір Расатэ
Пераемнік Пётр I
Нараджэнне 864(0864)
Смерць 27 мая 927[1]
Род Дынастыя Крума[d]
Бацька Барыс I[2]
Маці Марыя[d]
Жонка Марыя Сурсувул[d]
Дзеці Іван[d], Пётр I[d][2], Боян Маг[d][2] і Міхаіл Балгарскі[d][2]
Дзейнасць суверэн
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера палітык
Прыналежнасць Балгарыі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Пашырэнне тэрыторыі Балгарыі ў перыяд кіравання Сімяона Вялікага

Прыйшоў да ўлады пасля таго, як Барыс I зрынуў свайго сына Уладзіміра, які ўзначаліў паганскую рэакцыю. З імем цара Сімяона звязаны Залаты век балгарскай дзяржавы. Яго ваенныя кампаніі супраць Візантыйскай імперыі, венграў і сербаў, давялі балгарскую дзяржаву да тэрытарыяльнага апагею, параўнальнага толькі з эпохай Крум. Балгарыя ператварылася ў самую магутную дзяржаву на Балканах і ва ўсёй Усходняй Еўропе. У яго часы Балгарыя распасціралася ад Будапешта, паўночных схілаў Карпат і Дняпра на поўначы да Адрыятычнага мора на захадзе, Эгейскага мора на поўдні і Чорнага мора на ўсходзе. Эпоха Сімяона I характарызавалася беспрэцэдэнтным культурным уздымам, названым пасля залатым векм балгарскай цывілізацыі.

Зноскі

Літаратура правіць