Сім (руск.: Сим[1], башк.: Эҫем)[2] — рака ў Еўрапейскай частцы Расіі, у Башкартастане і Чалябінскай вобласці, правы прыток ракі Белай (басейн Камы).

Сім
руск. Сим, башк. Эҫем
Характарыстыка
Даўжыня 239 км
Басейн 11 700 км²
Расход вады 47,9 м³/с (за 103 км ад вусця)
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне Паўднёвы Урал
 • Каардынаты 54°43′17″ пн. ш. 57°44′14″ у. д.HGЯO
Вусце Белая (прыток Камы)
 • Месцазнаходжанне за 561 км ад вусця Белай
 • Каардынаты 54°29′07″ пн. ш. 56°26′14″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Белая → Кама → Волга → Каспійскае мора
Краіна
Рэгіёны Чалябінская вобласць, Башкартастан
Код у ДВР 10010200612111100018976
physical
выток
выток
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Даўжыня ракі 239 км, плошча вадазборнага басейна 11,7 тыс. км². Бярэ пачатак з заходніх схілаў Паўднёвага Урала, на паўночных схілах хрыбта Амшар. У вярхоўі цячэ ў вузкай даліне, у нізоўі — у шырокай, з часта забалочанай поймай. У басейне Сім — карст. Жыўленне змяшанае, з перавагай снегавога. Сярэдні расход вады за 103 км ад вусця 47,9 м³/с. Замярзае ў лістападзе, раскрываецца ў красавіку. Суднаходная ў нізоўях. Асноўныя прытокі — Інзер, Аша, Міньяр.

На рацэ — гарады Сім, Міньяр, Аша.

Зноскі

  1. Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 2. — С. 348. — 768 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-044-4 (т. 2.). (руск.)
  2. Балков В. А. СИМ (Эҫем) // Башкирская энциклопедия Архівавана 7 красавіка 2016. (руск.)

Літаратура правіць

  • Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 2. — С. 348. — 768 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-044-4 (т. 2.). (руск.)

Спасылкі правіць