Сінагога ў Задзвінні (Віцебск)

Сінагога ў Задзвінні (Вялікая Любавіцкая сінагога) — сінагога, якая знаходзіцца ў Задзвінскім раёне Віцебска на вуліцы Вялікай Ільінскай (цяпер Рэвалюцыйная).

Сінагога
Сінагога ў Задзвінні (Вялікая Любавіцкая)
Сінагога ў верасні 2023 года.
Сінагога ў верасні 2023 года.
55°11′53″ пн. ш. 30°11′34″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Віцебск
Канфесія артадаксальны іўдаізм
Тып будынка мураваны
Дата заснавання перад Першай сусветнай вайной (або 1872 г.)
Статус дзейнічае
Стан адноўлена
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Сінагога пабудавана напярэдадні Першай сусветнай вайны, па некаторых звестках у 1872 годзе. Паводле гарадскога падання, сюды хадзіў маліцца бацька Марка Шагала. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі сінагога зачынена і ў яе будынку размешчаны аэраклуб, а пасля 1945 года — прамысловыя склады. Засталіся цэлымі толькі вонкавыя сцены будынка, якія сталі цалкам непрыдатнымі.

Вялікую Любавіцкую сінагогу пачалі адбудоўваць у 2022 годзе, адкрылі ў 2023 годзе[1].

Зноскі

Спасылкі правіць