Сінюха (рака)

рака ў Латвіі, Беларусі і Расіі

Сіню́ха (латыш. Zilupe, рус. Синяя) — рака ў Верхнядзвінскім раёне Беларусі, Латвіі і Пскоўскай вобласці Расіі, левы прыток ракі Вялікай. На тэрыторыі Беларусі называецца Сінюха, на тэрыторыі Латвіі — Зілупэ. Даўжыня 195 км, з іх 15 км на тэрыторыі Беларусі[1]. Плошча вадазбору 2040 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 10 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5‰. Належыць да басейна Балтыйскага мора.

Сінюха
лат. Zilupe, руск. Синяя
У наваколлі г. Зілупэ
У наваколлі г. Зілупэ
Характарыстыка
Даўжыня 195 км
Басейн 2 040 км²
Расход вады 10 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток балоты на захад ад Асвейскага возера
 • Каардынаты 56°05′40″ пн. ш. 28°03′32″ у. д.HGЯO
Вусце р. Вялікая
 • Каардынаты 57°09′46″ пн. ш. 28°30′39″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,5 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Вялікая → Чудска-Пскоўскае возера → Нарва → Балтыйскае мора
Краіны
Код у ДВР 01030000112102000028502
physical
выток
выток
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сінюха выцякае з балот, размешчаных на захад ад Асвейскага возера, у самым паўночным кутку Беларусі. Цячэ ля Кургана Дружбы, дзе сыходзяцца дзяржаўныя межы Беларусі, Латвіі і Расіі. Асноўны прыток на тэрыторыі Беларусі — рака Няверыца (справа).

На рацэ размешчаны горад Зілупэ (Латвія) і пасёлак Краснагародск (Расія).

У верхнім цячэнні — нешырокі ручай. Спачатку па ім праходзіць мяжа Латвіі і Беларусі, затым Латвіі і Расіі, яшчэ ніжэй рака сыходзіць на тэрыторыю Латвіі. У межах горада Зілупэ за 60 кіламетраў ад вытока шырыня ракі яшчэ не перавышае 10 метраў, у рэчышчы камяні і невялікія перакаты, пясчанае дно, высокая хуткасць плыні. Ніжэй Зілупэ рака хутка збірае ваду невялікіх, але шматлікіх прытокаў — шырыня ракі павялічваецца да 10—15 метраў, берагі жывапісныя, лясы змяняюцца лугамі.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.