Сіруш (правільней мушруш, мушрушу) — істота, намаляваная на варотах Іштар у Вавілоне. Яна нагадвае дракона або грыфона. Сіруш мае рагатую змяіную галаву і лускаватае цела змяі, ільвіныя пярэднія і арліныя заднія ногі. Разам з матыкай і лапатай з'яўляўся адным з сімвалаў Мардука.

Сіруш

Назва правіць

Імя сіруш паходзіць ад акадскага слова, якое можна прыблізна перавесці як цудоўны змей. Хоць правільная транслітарацыя імя — mûš-ruššû (мушруш або мушрушу), першыя даследчыкі памылкова прачыталі яго як sîr-ruššû. З тых часоў «сіруш» з'яўляецца найбольш ужывальным імем гэтай істоты.

Тэорыі правіць

Нямецкі археолаг Роберт Колдэвей, які знайшоў вароты Іштар, быў упэўнены ў тым, што сірушы рэальна існавалі. Ён сцвярджаў, што па аднастайнасці сваёй фізіялагічнай канцэпцыі сіруш значна пераўзыходзіць усе астатнія фантастычныя істоты. Гэта, а таксама тое, што сірушы былі намаляваны побач з рэальнымі жывёламі (ільвамі і турамі), па меркаванні Колдэвея даказвала, што вавіланяне былі знаёмыя з гэтым істотай.

Ёсць здагадка, што вавіланяне маглі скапіраваць знешні выгляд сіруша з рэштак дагістарычных яшчараў. Па іншай версіі сіруш аддалена нагадвае варанаў, якія маглі быць вядомыя вавіланянам. Ёсць здагадка, што аблічча сіруша было створана па апавяданнях пра жывёлу, якая не жыла ў Месапатаміі.

Літаратура правіць

  • Jerome Clark. Unexplained! 347 Strange Sightings, Incredible Occurrences, and Puzzling Physical Phenomena. — Detroit: Visible Ink Press, 1993.
  • Bernard Heuvelmans. On The Track Of Unknown Animals. — New York: Hill and Wang, 1958.
  • Willy Ley. Exotic Zoology. — New York: Viking Press, 1959.
  • Bengt Sjögren. Berömda vidunder. — Bokförlaget Settern, 1980.

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць