Сірыя́нка (італ.: Busto romano di matrona, soprannominata "La Siriana") — скульптурны партрэт невядомай жанчыны, так званай Сірыянкі, эпохі Старажытнага Рыма, які захоўваецца ў Эрмітажы.

Сірыянка
Сірыянка
Сірыянка. 2 ст н.э.
італ.: La Siriana
Матэрыял мармур
Эрмітаж, Санкт-Пецярбург

Апісанне твора правіць

У зале Юпітэра, дзе экспануюцца мармуровыя скульптуры і партрэты эпохі Старажытнага Рыма, увагу прыцягвае невялікі партрэт трохі сумнай жанчыны. Яе ўмоўная назва — Сірыянка.

Перад гледачом - трохі нахіленая галава сумнай жанчыны, якая не пажадала хаваць свой невясёлы настрой нават перад чужынцам-скульптарам, вочы з патоўшчанымі верхнімі павекамі глядзяць у бок і ўверх. Яна рыхтавалася да партрэтавання, пра што сведчыць старанна створаная, высокая прычоска. Жанчына не належыць да імператарскай сям'і, аднак належала да знатнага роду, магчыма, у рымскай правінцыі. Яе імя не захавалася. Невядомы скульптар апынуўся таленавітым майстрам. Ён рэалістычна адлюстраваў і яе модную прычоску, і меланхалічны настрой, не дапушчаючы ні ідэалізацыі, ні залішніх кампліментаў, але захаваў уласцівую жанчыне прывабнасць. Пры гэтым ён не схаваў дыспрапорцый яе аблічча, якое было цяжка назваць абліччам прыгажуні. Розныя часткі партрэта па рознаму апрацаваны. Так, прычоска старанна прапрацавана долатамі, але яе паверхня пакінута шурпатай. Твар, наадварот, і старанна прапрацаваны, і старанна зашліфаваны. Рэстаўратары прамылі паверхню скультурнага партрэта і вярнулі яму якасці, уласцівыя для першатвора, паверхня зіхаціць пры асвятленні, што ўласціва толькі высакаякаснаму мармуру.

Партрэт належыць да лепшых узораў скульптурных партрэтаў эпохі Старажытнага Рыма 2-га стагоддзя н. э. як па захаванасці, так і па мастацкай вартасці. І вытрымлівае параўнанні з любым жаночым партрэтам эпохі, нічым ім не саступаючы.

Гл. таксама правіць

Літаратура правіць

  • Альбом «Сокровища Эрмитажа», Л, «Советский художник», 1969
  • Соколов Г. И. «Римский скульптурный портрет 3 века и художественная культура тоо времени», М, «Искусство», 1983, с. 70 — 71
  • ж «Художник», апрель, 1964, (Соколов Г. И., статья «Римский скульптурный портрет»)
  • Н.Н. Бритова, Н.М. Лосева, Н.А. Сидорова. РИМСКИЙ СКУЛЬПТУРНЫЙ ПОРТРЕТ. М., «Искусство», 1975, с. 65—66, илл. 109.