Сітнікі (Пухавіцкі раён)

аграгарадок у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Сі́тнікі[1] (трансліт.: Sitniki, руск.: Ситники) — аграгарадок у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Турынскага сельсавета.

Аграгарадок
Сітнікі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
402 чалавекі (2001)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Паштовыя індэксы
222837
Аўтамабільны код
5
Сітнікі на карце Беларусі ±
Сітнікі (Пухавіцкі раён) (Беларусь)
Сітнікі (Пухавіцкі раён)
Сітнікі (Пухавіцкі раён) (Мінская вобласць)
Сітнікі (Пухавіцкі раён)

Геаграфія правіць

Знаходзіцца за 15 кіламетраў на поўнач ад Мар’інай Горкі, 55 кіламетраў ад Мінска, 15 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Пухавічы, на рацэ Свіслач.

Гісторыя правіць

У складзе Расійскай імперыі правіць

У 19 — пачатку 20 ст. вёска Кліноцкай воласці Ігуменскага павета.

Паводле перапісу 1897 годзе дзейнічаў хлебазапасны магазін, 2 лаўкі і карчма.

Найноўшы час правіць

У канцы лютага 1918 года тэрыторыя акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час Польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 года пад акупацыяй Польшчы.

З 31 ліпеня 1920 года ў БССР. З 1939 па 1954 гг. Сітнікі — цэнтр Пудзецкаслабодскі сельсавета.

Пад час Другой сусветнай вайны з канца чэрвеня 1941 г. да 2 ліпеня 1944 г. акупіравана нямецкімі войскамі.

Да 2013 года Сітнікі ўваходзілі ў склад Ананіцкага сельсавета[2], дзе ў 1973—2013 гадах з’яўляліся яго цэнтрам[3].

Насельніцтва правіць

Дэмаграфічныя дадзеныя правіць

  • 1897 год — 217 жыхароў, 32 двары.
  • 2001 год — 402 жыхары, 127 двароў[4].
  • 1 студзеня 2002 года — 417 жыхара, 134 двары.

Рэлігія правіць

Вядомыя асобы правіць

Інфраструктура правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 31 сакавіка 2016.
  3. Рашэнне выканаўчага камітэта Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 30 лістапада 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 10 (1420).
  4. БелЭн 2002.
  5. http://sobornevsky.by/blagochinie/istoriya-blagochiniya/

Літаратура правіць

  • Сітнікі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 424. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9.

Спасылкі правіць