Сітнік худы

від раслін

Сітнік худы[3][4] (Juncus tenuis) — від кветкавых раслін роду Сітнік (Juncus) сямейства Сітнікавыя (Juncaceae).

Сітнік худы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Juncus tenuis Willd., 1799

Сінонімы

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  39243
NCBI  932103
EOL  631100
IPNI  304453-2
TPL  kew-315959

Апісанне правіць

Шматгадовая травяністая расліна, 10—40 см вышынёй. Расліна ўтварае густыя дзярніны. Сцёблы тонкія, ля аснавання пакрытыя бурымі похвамі; ніжняе лісце з маленькай шылападобнай пласцінкай. Суквецце шчыткападобна-мяцёлкавае, шматкветкавае. Лісточкі зяленага калякветніка тонка завостраныя. Каробачка карацей калякветніка[4].

Распаўсюджанне правіць

Радзімай віду з’яўляюцца Канада, ЗША і Мексіка; натуралізаваны ў Цэнтральнай Амерыцы, Паўднёвай Амерыцы, Еўропе, Азіі, Аўстраліі, Новай Зеландыі, Макаранезіі, ПАР, Мадагаскары, Маўрыкіі, в. Святой Алены[5][6][7].

Ва Украіне від расце на лугах і балотах — у Закарпацці, Аполлі, Правабярэжным Палессі і Правабярэжным лесастэпе, вельмі рэдка[4].

Галерэя правіць

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 70. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Juncus macer Gray
  4. а б в Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. — К., 1987. — С. 414. (руск.) (укр.)
  5. bgbm.org. (англ.)
  6. plantsoftheworldonline.org. (англ.)
  7. npgsweb.ars-grin.gov. (англ.)

Спасылкі правіць

  • Ситник тонкий: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)