Сіхем, Сіхар (іўр.: שכם «плячо») — горад, які згадваецца ў Бібліі.

Старажытны горад
Сіхем
32°12′49″ пн. ш. 35°16′55″ у. д.HGЯO
Краіна
Сіхем (Зямля)
Сіхем
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Цяпер Сіхем асацыюецца з Наблусам (археалагічныя раскопкі Тэл-Балата). Месца старажытнага Сіхема таксама звязана з традыцыйным месцам Грабніцы Іосіфа (Кніга Ісуса Навіна 24:32) і Студняй Якава, вядомай сустрэчай Ісуса Хрыста і самаранкі.

Мясцовасць, дзе размяшчаўся Сіхем, у 1839 годзе

Пра сам Сіхем вядома, што ён існаваў у Самарыі некалькі тысячагоддзяў паміж гарамі Гарызім і Гевал на поўнач ад Вефіля і Сілома. Мясцовасць была багата арашонай і мела шмат абрыкосамі, персікамі, гранатамі, слівамі, ружамі і міртамі.[2]

Аднак, у II ці III стагоддзі ён быў пакінуты жыхарамі. З распаўсюджваннем хрысціянства ў Самарыі тут былі пабудаваны хрысціянскія храмы, а з VI стагоддзя тут размяшчалася біскупства. Побач рымлянамі быў пабудаваны горад Неапаль Флавія, назва якога пазней арабізавалась у Наблус.

Пры раскопках у Сіхеме (1913—1914 гг, 1926—1933 гг. і з 1957 года) выяўлены рэшткі абарончых умацаванняў, акропаль і разваліны храма.

Толькі праз стагоддзе пасля пачатку раскопак, у 2012 годзе, археалагічны парк быў адкрыты публіцы[3].

Зноскі

  1. GeoNames — 2005. Праверана 7 красавіка 2015.
  2. ЭСБЕ. Сихем
  3. Подошли к концу 100-летние раскопки упомянутого в библии города Сихем(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 студзеня 2014. Праверана 27 лістапада 2019.

Спасылкі правіць