Таварыства ўзаемнага крэдыту (Мінск)

Таварыства ўзаемнага крэдыту (т.зв. «Польскі банк») — неафіцыйнага назва дома мешчаніна Фота; адзін з найбольш адметных будынкаў дасавецкага Мінска ў стылі мадэрн, які знаходзіўся на вуліцы Захар'еўскай у доме №59 (цяпер — праспект Незалежнасці, дом №17). Стаяў прыкладна на тым месцы, дзе цяпер знаходзіцца левае крыло будынка Камітэта Дзяржаўнай Бяспекі Рэспублікі Беларусь.

Славутасць
Таварыства ўзаемнага крэдыту
53°53′56″ пн. ш. 27°33′16″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль мадэрн
Архітэктар Станіслаў Гайдукевіч
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

 
Будынак у забудове вуліцы Захар'еўскай

Узведзены ў 1910-я гг. паводле праекта беларускага архітэктара Станіслава Гайдукевіча і належаў мешчаніну Фоту. У доме ў 1910—1921 гг. знаходзілася Таварыства ўзаемнага крэдыту.

 
Будынак, перароблены пад ГУМ. 1930-я

У 19331934 гг. будынак быў рэканструяваны пад Мінскі ГУМ, а 28 мая 1934 г. адбылося ўрачыстае адкрыццё крамы.

 
Разбураная ў час вайны вуліца Савецкая, удалечыні ацалелы будынак ГУМа

Падчас Другой Сусветнай вайны быў нязначна пашкоджаны, зруйнаваны пры будаўніцтве ансамбля цэнтральнага праспекта ў 1944 г.

Таварыства ўзаемнага крэдыту правіць

У доме мешчаніна Фота з моманту пабудовы ў 1910 г. пачало арэндаваць памяшканні Таварыства ўзаемнага крэдыту (т.зв. «Польскі банк»). Таварыства ўзаемнага крэдыту было заснавана яшчэ ў 1893 г. членамі Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі і стала па сутнасці афіліраванай з Мінскім таварыствам сельскай гаспадаркі крэдытнай установай, бо ў склад Таварыства ўзаемнага крэдыту ўваходзілі ў асноўным буйныя і сярэднія мясцовыя землеўласнікі (галоўным чынам, каталікі). Напрыклад, у 1901 г. землеўласнікі ўсіх веравызнанняў складалі 80% членаў таварыства, а ў 1914 г. налічвала 1131 юрыдычную асобу.

Максімальны памер крэдыту для асобы ці юрыдычнай установы дасягаў 25 тысяч рублёў. Па маштабам сваёй фінансавай дзейнасці таварыства складала канкурэнцыю для аддзяленняў агульнарасійскіх камерцыйных банкаў.

Кіраўніцтва таварыства правіць

Старшыні правіць

Літаратура правіць

  • Мінск. Стары і новы / аўт.-склад. У. Г. Валажынскі; пад. рэд. З. В. Шыбекі — Мінск: Харвест, 2007— 272 с.: іл. ISBN 978-985-16-0092-8.
  • Минск. Старый и новый / авт.-сост. В.Г. Воложинский; под ред. З.В. Шибеко. — Минск : Харвест, 2010. — 272 с.
  • Шыбека З. В., Шыбека С. Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада / Пер. з рускай мовы М. Віжа; Прадмова С. М. Станюты. — Мн.: Полымя, 1994.— 341 с. [1] асобн. арк. карт.: іл. ISBN 5-345-00613-X.
  • Памятные книжки Минской губернии на 1893—1917 гг.
  • Раюк, А.Р. Урбан Крупскі (1863—1915): ад беларускага народніка да краёўца-кансерватара / А.Р. Раюк // Научные труды Респ. ин-та высш. школы. Истор. и псих.-пед. науки : сб. науч. ст.: в 3 ч. / РИВШ ; редкол. : В.А. Гайсёнок [и др.]. — Минск : РИВШ, 2023. — Вып. 23. — Ч. 1. — С. 339—346.
  • Шыбека, З.В. Минскъ сто гадоў таму / З.В. Шыбека. — Мінск : Беларусь, 2007. — 304 с.
  • Jurkowski, R. Ziemiaństwo polskie Kresów Północno-Wschodnich 1864—1904. Działalność społeczno-gospodarcza / R. Jurkowski. — Warszawa : Przegląd Wschodni, 2001. — 606 s.

Спасылкі правіць