Таджын або Тажын (кабіл. taǧin) — страва з мяса і гародніны, папулярная ў краінах Магрыба, а таксама спецыяльны посуд для прыгатавання гэтай стравы.

Таджын (посуд)

Таджын першапачаткова ўяўляў з сябе масіўны керамічны гаршчок, шчыльна закрыты высокім канічным вечкам. Пры павольным шматгадзінным тушэнні стравы пар, які ўздымаецца, кандэнсуецца ў адносна халоднай верхняй частцы вечка і сцякае ўніз. Дзякуючы сабранай у ніжняй частцы вадкасці ўтвараецца вадзяны затвор, які прадухіляе прапусканне пару і паху ад стравы. Паходжанне такой посуду абумоўлена кліматам: высокай тэмпературай, засушлівасцю і дэфіцытам прэснай вады ў Марока.

Страва правіць

Таджын па-мараканску гатуюць з буйных кавалкаў мяса ці птушкі на костцы і гародніны (таматаў, бульбы, баклажанаў, цыбулі). У якасці прыправы выкарыстоўваюць розныя вострыя спецыі, мёд, садавіну, ягады. Мяса не абсмажваюць (або злёгку абсмажваюць пасля доўгага тушэння). Гародніну, мяса і прыправы закладваюць у таджын без дадання булёна і тушаць на вельмі слабым агні ва ўласным соку на працягу некалькіх гадзін.

Таджын па-туніску падобны да амлету. Мяса або птушку дробна сякуць, змешваюць з загушчальнікамі (фасоляй, нутам, бульбай) і тушаць на слабым агні. Затым дадаюць спецыі, сыр і яйкі, перакладаюць сумесь у глыбокі керамічны гаршчок і запякаюць у печы або духоўцы да ўтварэння хрумсткай скарыначкі.

Галерэя правіць

Спасылкі правіць