Тадэвуш Сулістроўскі

сын Міхала

Тадэвуш Сулістроўскі (каля 1745 — 15 верасня 1791) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай.

Тадэвуш Сулістроўскі
Любіч
Любіч
Нараджэнне каля 1745
Смерць 15 верасня 1791(1791-09-15)[1]
Месца пахавання
Род Сулістроўскія[d]
Бацька Міхал Сулістроўскі[d]
Маці Яанна Білевіч[d]
Жонка Брыгіта з Лапацінскіх[d]
Дзеці Юзаф Сулістроўскі[d]
Узнагароды
ордэн Святога Станіслава

Біяграфія правіць

Прадстаўнік шляхецкага роду Сулістроўскіх герба «Любіч». Нарадзіўся ў сям’і Міхала (? — да 6 сакавіка 1761), стольніка ашмянскага, і Іааны з Білевічаў (?—не пазней 1790). Меў брата Ігнація.

У 1764 годзе ўдзельнічаў у абранні на трон Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Далучыўся да Барскай канфедэрацыі. З 1776 года шамбялян Станіслава Аўгуста Панятоўскага. У 17811782 гадах член задворнага асэсарскага суда, у 17821784 і 17861788 гадах член Пастаяннай Рады. Пасол на соймы 1776 і 1782 гадоў.

Меў значныя маёнткі ў Ашмянскім павеце (Вішнева, Камаі, Жукаўшчына, Казінец, Чарняты і інш.).

Памёр у Вішневе. Пахаваны ў касцёле Яна Хрысціцеля ў Камаях.

Узнагароды правіць

Кавалер ордэна Св. Станіслава (1784).

Сям’я правіць

5 сакавіка 1777 года ў Вільні пабраўся шлюбам з Брыгідай Іаанай з Лапацінскіх (17591814). З ёй меў аднаго сына і дзвюх дачок:

Зноскі

  1. Tadeusz Sulistrowski h. Lubicz // Internetowy Polski Słownik Biograficzny

Літаратура правіць

  • Aftanazy Roman. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej. Wydanie drugie przejrzane i uzupełnione. Tom 4. Województwo wileńskie. Wrocław; Warszawa; Kraków: Ossolineum, 1993. 551 s., il., mapy.
  • Haratym Andrzej. Sulistrowski Tadeusz // PSB. T. XLV/4. Warszawa; Kraków, 2008. S. 492—493.

Спасылкі правіць