Тадэвуш Чацкі

польскі гісторык

Тадэвуш Чацкі (польск.: Tadeusz Czacki; 28 жніўня 1765, в. Паўлаўка, Іванічаўскі раён, Валынская вобласць, Украіна8 лютага 1813) — польскі гісторык, дзеяч асветы і навукі на тэрыторыі ВКЛ.

Тадэвуш Чацкі
польск.: Tadeusz Czacki
Дата нараджэння 28 жніўня 1765(1765-08-28)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 8 лютага 1813(1813-02-08)[1][2] (47 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Фелікс Чацкі[d]
Маці Катажына Караліна з Малахоўскіх[d]
Дзеці Марыя з Чацкіх[d] і Віктар Чацкі[d]
Род дзейнасці гісторык
Член у
Узнагароды
ордэн Белага арла ордэн Святога Станіслава
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Атрымаў дасканалую хатнюю адукацыю. 3 1781 практыкант задворнага асэсарскага (каралеўскага) суда ў Варшаве. Зблізіўся з гісторыкам А. Нарушэвічам. Па даручэнні караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага ўпарадкаваў частку прыватнага каралеўскага архіва і Кароннай метрыкі. У 1786—92 член Кароннай скарбовай камісіі.

Праводзіў даследаванні гаспадарчага стану краіны. Ініцыятар складання гідраграфічнай карты Польшчы і ВКЛ. Прапаноўваў шматлікія праекты гаспадарчага развіцця краіны, рамяства, гарадоў, замежнага гандлю, скасавання ўсіх абмежаванняў для яўрэяў. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) асеў у Кракаве, дзе праводзіў гістарычныя даследаванні. Сабраў каштоўныя бібліятэчныя і архіўныя зборы.

Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) адзін з галоўных арганізатараў асветы і навукі на землях, далучаных да Расійскай імперыі, адзін з заснавальнікаў Таварыства аматараў навук у Варшаве (1800). 3 1805 візітатар школ Валынскай, Падольскай і Кіеўскай губерняў, заснаваў Крамянецкі ліцэйГ. Калантаем). Абраны ганаровым членам Віленскага ўніверсітэта. Супрацоўнічаў у газетах «Nowy pamiętnik Warszawski» («Новы варшаўскі дзённік»), «Dziennik wileński» («Віленскі дзённік»). У 1807 і 1808 арыштоўваўся па падазрэннях у антыўрадавай дзейнасці.

Навукова-даследчая дзейнасць правіць

Як гісторык належаў да «школы Нарушэвіча», у гістарычнай навуцы эпохі Асветніцтва прадстаўляў манархічную плынь.

Для мяркуемай манаграфіі пра панаванне Ягелонаў зрабіў крыніцазнаўчае даследаванне «Карціна панавання Жыгімонта Аўгуста» (1835). Твор «Аб літоўскіх і польскіх законах, аб іх духу, крыніцах, сувязі і аб рэчах, змешчаных у першым статуце для Літвы, выдадзеным у 1529 г.» (т. 1—2, 1800—01) — першая ў польскай гістарыяграфіі спроба гістарычнай інтэрпрэтацыі права.

Першы пачаў даследаваць Статут ВКЛ, 1529 (адкрыў і вывучаў яго Пулаўскі спіс). Галоўную крыніцу Статутаў ВКЛ бачыў у звычаях паўночных народаў і германцаў, крытыкаваў погляды, быццам права ВКЛ грунтуецца на рымскім праве.

Апрацаваў палеаграфічныя табліцы, нумізматычны каталог. Аўтар шматлікіх твораў па эканоміцы, гісторыі і праве, у т.л. «Аб дзесяцінах у свеце, а падрабязней у Польшчы і Літве» (1801), «Аб яўрэях», «Аб камісіі адукацыі ў Літве» (абодва 1807), «Аб манетнай справе ў Польшчы і Літве» (нап. 1810). Быў ініцыятарам збірання народных песень і паданняў, у якіх бачыў крыніцу для вывучэння дахрысціянскай Польшчы і Літвы.

Бібліяграфія правіць

  • Dziela. T. 1—3. Poznań, 1843-45.

Зноскі

  1. а б Tadeusz Czacki // CERL ThesaurusConsortium of European Research Libraries. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Tadeusz Czacki // Internetowy Polski Słownik Biograficzny

Літаратура правіць

  • Пазднякоў В. Чацкі // БЭ ў 18 т. Т. 17. Мн., 2003.