Тайга́ (цюрк.) — занальны тып ландшафту з перавагай у расліннасці хвойных лясоў. Пашырана ва ўмераным поясе Еўразіі і Паўночнай Амерыкі, а таксама ў горных раёнах Еўропы, Цянь-Шаня, Заходняга Кітая, Ціхаакіянскіх узбярэжжаў Паўночнай Амерыкі.

Таежны лес у Нарвегіі
Зона тайгі

Адрозніваюцца:

Падлесак разрэджаны (рабіна, вольха). Травяніста-кусцікавы ярус і мохавае покрыва (чарніцы, брусніцы, кісліца, лясныя асокі, вейнікі, зялёныя імхі, лішайнікі). У фаўне пераважаюць грызуны, насякомаедныя, пашыраны драпежныя, капытныя, зайцападобныя, трапляюцца буры мядзведзь, лось, ізюбр, расамаха, рысь, каланок, собаль, выдра, вывёрка і інш.

Тайга — крыніца драўніннай сыравіны для цэлюлознай і лесахімічнай прамысловасці, будаўнічай драўніны.

Літаратура правіць

  • Аношка В. С. Тайга́ // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 384. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Тайга́ // Геаграфічныя паняцці і тэрміны: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. М. Курловіч і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — С. 281. — 333 с. — (Энцыкл. б-чка школьніка). — 14 000 экз. — ISBN 5-85700-085-8.
  • Тайга́ / Сочава В. Б. // Т. 25. Струнино — Тихорецк. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 210—211. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
  • Тайга́ // География. Современная иллюстрированная энциклопедия. Ч. 2: М—Я. / А. П. Горкин — М.: Росмэн, 2006. — 146 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-353-02443-5. (руск.) — (Современная иллюстрированная энциклопедия «Росмэн». География)