Талькаўскі сельсавет (Пухавіцкі раён)

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Та́лькаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Талька.

Талькаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Статус сельсавет
Уваходзіць у Пухавіцкі раён
Уключае 17 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Талька
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924,
1939
Дата скасавання 1935,
30 кастрычніка 2009
Насельніцтва (2009) 871
Плошча 79 км²
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 5
Будынак былога Талькаўскага сельсавета

Гісторыя правіць

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Пухавіцкага раёна Мінскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Пухавіцкім раёне БССР. У 1935 годзе Тальскаўскі сельсавет быў скасаваны. У 1939 годзе ўтвораны наноў у складзе Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Падчас Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года тэрыторыя сельсавета была акупіравана нямецкімі войскамі. 30 кастрычніка 2009 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Блужскага сельсавета[1].

Населеныя пункты правіць

Насельніцтва правіць

На 1 студзеня 2007 года ў Талькаўскім сельсавеце жылі 887 чалавек у 17 вёсках: Арэшкавічы — 190, Блужскі Бор — 2, Весялова — 21, Вялікае Поле — 3, Дзям’янаўка — 39, Калінаўка — 4, Каляюгі — 4, Ленінск — 19, Лявонаўка — 28, Малінаўка — 9, Насыцк — 16, Рудня — 14, Слабодка — 83, Талька — 403, Церабуты — 28, Чароты — 10, Яноўка — 14. Людзі пенсійнага ўзросту складалі каля 60 %. За 2007 год на тэрыторыі Талькаўскага сельсавета нарадзілася 8 дзяцей, памерла 34 чалавекі.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 871 чалавек[2], з іх 90,5 % — беларусы, 6,8 % — рускія, 1,4 % — украінцы[3].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8. С. 9

Спасылкі правіць