Талька (вёска)

вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Та́лька[2] (трансліт.: Taĺka, руск.: Талька) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Тальцы. Уваходзіць у склад Блужскага сельсавета. Месціцца за 19 км на паўднёвы ўсход ад Мар’інай Горкі, 73 км ад Мінска, на рацэ Талька.

Вёска
Талька
Чыгуначная казарма пры станцыі, пач. XX ст.
Чыгуначная казарма пры станцыі, пач. XX ст.
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
1833
Вышыня цэнтра
143 м[1]
Насельніцтва
  • 345 чал. (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Паштовы індэкс
222813
Аўтамабільны код
5
Талька на карце Беларусі ±
Талька (вёска) (Беларусь)
Талька (вёска)
Талька (вёска) (Мінская вобласць)
Талька (вёска)

Гісторыя правіць

Ранняя гісторыя правіць

 
Талька, сям’я чыгуначніка Антоненкі. Пач. XX ст.

На паўднёва-ўсходняй ускраіне вёскі месціцца курганны могільнік (мясцовыя назвы — Турэцкія магілы, Французскія магілы).

Упершыню Талька ўпамінаецца 1833 годзе ў сувязі з ліквідацыяй уладамі Расійскай імперыі францішкаскага кляштара місіянераў у Смілавічах. Было загадана прадаць маёмасць кляштара, а на торг, сярод іншых, прыехаў купец-яўрэй з Талькі Ёсель Ёселевіч[3].

Пасля адкрыцця ў 1873 годзе руху на ўчастку Вілейка — Бабруйск Лібава-Роменскай чыгункі вёска пачала развівацца і расці ў сувязі з адкрыццём чыгуначнай станцыі.

У 1885 годзе ў Амяльнянскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні. Паводле перапісу 1897 года былі чыгуначная станцыя на 4 двары, у пасёлку 15 двароў, была крама. Паводле перапісу 1917 года апрача чыгуначнай станцыі і пасёлка была лясная старожка.

Найноўшы час правіць

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Амяльнянскай воласці накіроўвалі звароты ў Народны сакратарыят Беларусі са скаргамі на дзеянні нямецкіх акупацыйных улад[4]. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1921 годзе пабудаваны паравы млын, адкрыта школа 1-й ступені, працавала цыркулярка, кравецкая майстэрня. З 20 жніўня 1924 года цэнтр Талькаўскага сельсавета Пухавіцкага раёна Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930), з 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці. У 1933 годзе былі млын, вытворчая арцель па рамонце і шыцці адзення і абутку «Аб’яднаная праца».

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 2 ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі. З 20 па 22 верасня 1941 года ў лесе каля Талькі нацысцкай адміністрацыяй было расстраляна мірнае яўрэйскае насельніцтва Талькі. У ваколіцах вёскі дзейнічала антыфашысцкае падполле. У кастрычніку 1942 года савецкія партызаны брыгад «Полымя» і імя І. В. Сталіна ўзарвалі тут чыгуначны мост цераз раку Талька, рух на чыгунцы быў спынены на 10 сутак.

Да 30 кастрычніка 2009 года вёска ўваходзіла ў склад і была цэнтрам Талькаўскага сельсавета[5].

Насельніцтва правіць

  • 1897 год — 15 двароў, 69 жыхароў; чыгуначная станцыя, 4 двары, 40 жыхароў
  • 1908 год — 717 жыхароў; чыгуначная станцыя, 7 двароў, 61 жыхар
  • 1917 год — 66 двароў, 326 жыхароў; чыгуначная станцыя, 7 двароў; лясная старожка, 6 жыхароў
  • 1960 год — 921 жыхар
  • 2002 год — 443 жыхары, 213 двароў
  • 2007 год — 403 жыхары
  • 2010 год — 345 жыхароў
  • 2012 год — 345 жыхароў

Рэлігія правіць

У вёсцы ёсць Свята-Пакроўская царква, якая месціцца ў будынку былой крамы.

Сімвалы правіць

 
Неафіцыйны герб Талькі

У якасці неафіцыйнага геральдычнага знака Талькі выкарыстоўваецца герб, прыдуманы ў 2004 годзе вучнямі Талькаўскай сярэдняй школы падчас падрыхтоўкі да свята «Наш край». Апісанне: у белым полі «нямецкага» шчыта пасярэдзіне намалявана чорная падкова[6].

Культура і грамадства правіць

Каля Талькі праводзіцца штогадовы беларускі музычны фестываль «Талькаўскі фэст».

  • Талькаўская сельская бібліятэка. У 1917 годзе у прыватным доме была адкрыта хата-чытальня. Перад вайной хату-чытальню змяніла больш багатая бібліятэка, для якой было пабудавана адбыловае памяшканне. У Другую сусветную вайну знішчаны ўсе кнігі, захаваліся толькі тыя, што засталіся на руках у чытачоў. З іх і пачаў фарміравацца кніжны фонд бібліятэкі. 8 сакавіка 1949 года быў падпісаны загад № 4 аддзела культуры Пухавіцкага раённага Савета «Аб адкрыцці Талькаўскай хаты-чытальні».
  • Дзейнічае палац культуры

Сацыяльная сфера правіць

Ахова здароўя правіць

  • Бальніца (1950)
  • Дзіцячы аздараўленчы лагер «Лясная казка» (1971). Першая назва «Гайдаравец»[7].

Адукацыя правіць

Эканоміка правіць

  • У вёсцы месціцца талькаўскае лясніцтва
  • Аграсядзіба «Талькаўскія сцежкі» [8].
  • Аддзяленне пошты

Чыгунка правіць

Праз тэрыторыю вёскі праходзіць Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі Мінск — Гомель. Знаходзіцца станцыя Талька

Славутасці правіць

 
Стары дом каля чыгуначнай станцыі
 
Лядоўня 1913 года пры чыгуначнай станцыі
  • Курганны могільнік, на паўднёва-ўсходняй ускраіне вёскі
  • Мемарыяльная дошка ў памяць пра Якуба Коласа
  • Помнік загінулым савецкім салатам і партызанам Другой сусветнай вайны
  • Магіла сяржанта Емяльянава і партызана з Чэхіі Вільяма Гамулы (1924—1944)
  • Чыгуначная казарма пачатку XX стагоддзя
  • Мемарыяльны знак на месцы, дзе 22 верасня 1941 года расстралялі 280 жыхароў вёскі. Ініцыятарам мемарыяла выступіў генерал Ілья Прус, сваякі якога таксама ў ліку забітых
  • Дом, у якім жыў Якуб Колас. Менавіта ў гэтым доме Якуб Колас напісаў «Міхасёвы прыгоды» і «Дрыгву». Згадваў Тальку і аднайменную рэчку у сваіх творах[9]

Страчаная спадчына правіць

  • Сінагога

Вядомыя асобы правіць

Зноскі

  1. http://foto-planeta.com/np/76276/talka.html
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  3. Першая згадка пра Тальку, паходжанне назвы. talka.info. Архівавана з першакрыніцы 26 ліпеня 2018.
  4. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2018. — 270 с., іл. — ISBN 978-985-508-476-2. С. 19.
  5. Рашэнне Мінскага абласнога савета дэпутатаў ад 30.10.2009 № 219 «Аб змяненні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Мінскай вобласці» Архівавана 11 лістапада 2013. (руск.)
  6. Гербы Архівавана 9 чэрвеня 2023.. puchavickirajon.info
  7. Лесная сказка
  8. http://talka.info/?page_id=91 Архівавана 26 ліпеня 2018.
  9. https://globus.tut.by/talka/index.htm

Літаратура правіць

  • Талька // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 187—187. — 528 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
  • Памяць: Пухав. р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі / Укл. А. А. Прановіч; Рэдкал.: А. М. Карлюкевіч і інш.. — Мінск: Беларусь, 2003. — 749 с. — ISBN 985-01-0251-9.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).

Спасылкі правіць