Тамара Ягораўна Дзенісенка

Тамара Ягораўна Дзенісенка (9 студзеня 1931, в. Бель, Дубровенскі раён — 15 мая 2001, там жа) — Герой Сацыялістычнай Працы (1971).

Тамара Ягораўна Дзенісенка
Дата нараджэння 9 студзеня 1931(1931-01-09)
Месца нараджэння
Дата смерці 15 мая 2001(2001-05-15) (70 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы медаль «Серп і Молат»
ордэн Леніна

Біяграфія правіць

Пасля заканчэння Валяўкоўскай сямігодкі з 1949 года пайшла працаваць у мясцовы калгас «Звязда». З 1959 года — палявод, з 1964 года стала даяркай саўгаса «Арловічы».

У першы год ёй даверылі групу першацёлак і яна, здзівіўшы бывалых жывелаводаў, ад кожнай надаіла па 3700 кілаграмаў, а потым ужо не здавала ўзяты рубеж, паступова павышала надоі.

За высокія паказчыкі па надою малака Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР Дзенісенка Тамары Ягораўне ў 1971 годзе прысвоена званне Героя Сацыялістычнай працы.

У 1976 годзе прадстаўляла камуністаў Віцебскай вобласці на XXV з’ездзе КПСС.

Узнагароды правіць

  • Узнагароджана залатым медалём «Серп і молат» Героя Сацыялістычнай працы.
  • Ордэн Леніна.

Літаратура правіць

  • Денисенко Тамара Егоровна // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. — Витебск : Витебская областная типография, 2009. — С. 229.
  • Денисенко Тамара Егоровна // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник / сост.:И. Н. Кулан, В. И. Козак, Е. Е. Соколов; под общ. ред. А. Н. Новикова. — Минск : БелЭнімя П. Броўкі, 2014. — С. 84.
  • Дзенісенка Тамара Ягораўна// Памяць: Дубровенскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: А. Я. Гаўруцікаў [і інш.]; уклад.: А. Я. Гаўруцікаў, Р. П. Кахноўская; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : Паліграфафармленне, 1997. — Кн. 1. — С. 502.