Тамашоўка

аграгарадок у Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Тамашо́ўка[2] (трансліт.: Tamašoŭka, руск.: Томашовка) — аграгарадок[3][4] у Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Тамашоўскага сельсавета. Размешчана за 69 км на поўдзень ад Брэста, за 1 кіламетр ад чыгуначнай станцыі Уладава, на захадзе — рака Заходні Буг і дзяржаўная граніца з Польшчай, аўтадарогай звязана з Брэстам. Цэнтр Тамашоўскага сельсавета.

Аграгарадок
Тамашоўка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 1 235 чал. (2019)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 162
Паштовыя індэксы
225025
Аўтамабільны код
1
СААТА
1212843071
Тамашоўка на карце Беларусі ±
Тамашоўка (Беларусь)
Тамашоўка
Тамашоўка (Брэсцкая вобласць)
Тамашоўка

Цэнтр адкрытага акцыянернага таварыства «Камароўка».

Гісторыя правіць

У XIX стагоддзі назву Тамашоўка мелі фальварак і пасёлак у Прыбараўскай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. У 1876 годзе ў фальварку было 2 двары, 29 жыхароў, у пасёлку 1 двор, 32 жыхары.

У Першую сусветную вайну ў 1915—1916 гадах тут адбыліся баі паміж расійскім і германскім войскамі, у час якіх загінулі 1346 салдат з абодвух бакоў. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Прыбараўскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства. Станам на 30 верасня 1921 года ў вёсцы было лясніцтва.

З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну летам 1942 года гітлераўцы стварылі Тамашоўскае гета, у якім утрымлівалі 2 тыс. чалавек. У канцы ліпеня 1942 года праведзена масавае знішчэнне вязняў гета. За гады вайны акупанты спалілі 129 двароў, знішчылі больш за 2000 жыхароў.

У чэрвені 1949 года арганізаваны калгас імя Дзяржынскага ў в. Прыбарава, у які ўключана Тамашоўка.

31 снежня 2011 года ў ваколіцах вёсак Тамашоўка і Селяхі Брэсцкага раёна зафіксаваны першы выпадак з’яўлення ў Беларусі шакалаў.

Насельніцтва правіць

  • 3 двары, 18 жыхароў (1921)
  • 411 двароў, 4150 жыхароў (1940)
  • 756 жыхароў (1959)
  • 898 жыхароў (1970)
  • 376 гаспадарак, 1287 жыхароў (1997)
  • 404 двары, 1231 жыхар (2002)
  • 379 гаспадарак, 1330 жыхароў (2005)

Інфраструктура правіць

  • Санаторый «Елачка»
  • Сярэдняя школа
  • Дом культуры
  • Бібліятэка
  • Амбулаторыя
  • Аптэка
  • Аддзяленне сувязі

Памятныя мясціны правіць

Зноскі

  1. http://pop-stat.mashke.org/belarus-census-2019/bresckaja.htm
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  3. "Преобразование деревни Томашовка в агрогородок". Архівавана з першакрыніцы 23 красавіка 2013.
  4. Информация о создании агрогородков в Республике Беларусь Архівавана 30 жніўня 2014.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць