Тамаш Жаброўскі

езуіт-навуковец, астраном і архітэктар

Тамаш Жаброўскі (25 лістапада 1714, Новагародскі павет — 18 сакавіка 1758, Вільня) — рымска-каталіцкі дзеяч, матэматык, архітэктар. Магістр філасофіі і вольных навук. Прадстаўнік мастацтва ракако[1].

Тамаш Жаброўскі
Tomasz Żebrowski
Ігнацый Эгенфельдэр. Партрэт з малюнкам абсерваторыі (XVIII стагоддзе)
Ігнацый Эгенфельдэр. Партрэт з малюнкам абсерваторыі (XVIII стагоддзе)
Дата нараджэння 24 лістапада 1714(1714-11-24)
Месца нараджэння
Дата смерці 18 сакавіка 1758(1758-03-18) (43 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці матэматык, астраном, архітэктар
Месца працы
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

З шляхецкай сям’і. 6 жніўня 1734 г. уступіў у Вільні ў Таварыства Ісуса. Навучаўся ў Навагрудскім езуіцкім калегіуме[2], а потым на філасофскім (17351738)[1] і тэалагічным (17401744) факультэтах Віленскай акадэміі[2]. Выкладаў паэтыку і рыторыку ў Ілуксцінскім езуіцкім калегіуме (1745—1746), быў прэфектам будаўніцтва ў рэзідэнцыі езуітаў у Бабруйску (1746). Прафесар філасофіі і прэфект бурсы ў Крожскім езуіцкім калегіуме (1746—1748), міністр (намеснік рэктара па адміністрацыйна гаспадарчых пытаннях) і прэфект будаўніцтва ў віленскім навіцыяце (1748—1750). У 1750—1752 гг. вывучаў матэматыку, фізіку, астраномію і архітэктуру ў Вене і Празе[1][3].

Пасля вяртання на Радзіму працаваў у Віленскай езуіцкай акадэміі (1752—1758), дзе нанова арганізваў выкладанне матэматыкі, стварыў кабінет эксперыментальнай фізікі і астранамічную абсерваторыю, а таксама сам выкладаў матэматыку і дакладныя навукі. У 1752 г. атрымаў у Акадэміі ступень магістра філасофіі і вольных навук[3]. Некаторы час выкладаў у Полацкім езуіцкім калегіуме[1]. Засталіся рукапісы лекцый Т. Жаброўскага па логіцы і матэматыцы[3].

Творчасць правіць

Асноўныя архітэктурныя работы: заканчэнне езуіцкага касцёла ў Бабруйску (1745—1746); перабудова касцёла св. Ігнація (1748—1750), астранамічнай абсерваторыі Акадэміі (1752—1753), перабудова касцёла св. Яна (1756—58; усе ў Вільні), будаўніцтва касцёла ў Ілуксце[3], выкананне інтэр’еру кальвінскага збору ў Жодзішках Смаргонскага раёна (17571766), праект касцёла бенедыкцінак у Крожах (Літва). Кіраваў будаўніцтвам Полацкага езуіцкага калегіума, праектаваў (каля 1750 г.) палац Агінскага ў Гануце (цяпер в. Ручыца) Ашмянскага павета[1].

Зноскі

  1. а б в г д Жаброўскі Томаш // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
  2. а б Госцеў А. Жаброўскі Тамаш // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзятлаўскага раёна / Рэдкал. П. М. Бараноўскі, І. Я. Скарынкін — Мн.: Універсітэцкае, 1997.
  3. а б в г Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.

Літаратура правіць

  • Жаброўскі Томаш // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
  • Госцеў А. Жаброўскі Тамаш // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзятлаўскага раёна / Рэдкал. П. М. Бараноўскі, І. Я. Скарынкін — Мн.: Універсітэцкае, 1997.— 398 с.: іл. ISBN 985-09-0068-7
  • Жаброўскі Тамаш // Мысліцелі і асветнікі Беларусі. Энцыклапедычны даведнік / гал. рэд. Б. I. Сачанка. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 1995. — С. 211—213. — 672 с. — 6 000 экз. — ISBN 985-11-0016-1. (бел.)
  • Календарыюм // «Czasopis» № 11/2004
  • Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / oprac. L. Grzebień  (польск.). — Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s.
  • Жаброўскі Тамаш // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 304. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

Спасылкі правіць