Тамбоўская вобласць

вобласць у Расіі

Тамбоўская вобласць (руск.: Тамбовская область) — суб'ект Расійскай Федэрацыі, які размешчаны ў цэнтры еўрапейскай часткі краіны. Адміністрацыйны цэнтр — Тамбоў. Створана 27 верасня 1937 года.

Тамбоўская вобласць
Герб[d] Сцяг
Герб[d] Сцяг
Краіна
Гімн Развітанне славянкі
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 27 верасня 1937
Насельніцтва
  • 965 734 чал. (1 студзеня 2023)
Плошча
  • 34 300 км²
Тамбоўская вобласць на карце
Часавы пояс MSD і Еўропа/Масква[d][2]
Код ISO 3166-2 RU-TAM
Код аўтам. нумароў 68
Афіцыйны сайт (руск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія правіць

Тамбоўская вобласць знаходзіцца ў паўднёвай частцы Усходне-Еўрапейскай раўніны, у цэнтральнай частцы Окска-Данской раўніны (вышыня да 219 м). Плошча тэрыторыі — 34,5 тыс. км². У асноўным гэта нізінная раўніна з вышынёй 150 м над узроўнем мора. Рэльеф палогахвалісты, раздзелены балкамі і ярамі.

Карысныя выкапні: радовішча «Цэнтральнае» 887 млн. м³ ільменіт—руціл—цырконіевых пяскоў з 4 % утрыманнем металаў і магчыма прамысловым утрыманнем золата каля сяла Нікольскае Расказаўскага раёна Фасфарыты, будаўнічыя матэрыялы, мінеральныя фарбы, торф. Найболей вядомыя радовішчы пяску — Тамбоўскае, Полкаўскае.

Па тэрыторыі вобласці працякае каля 1400 рэк, рэчак і ручаяў. Найболей значныя рэкі — Цна (басейн Волгі), Варона, Біцюг, Варонеж і Савала (басейн Дона). Водныя рэсурсы ўключаюць таксама парадку 900 сажалак і вадасховішчаў з агульным аб'ёмам вады 534,5 млн м³.

Тамбоўская вобласць знаходзіцца ў зоне лесастэпу. Глебы — чарназёмы тыповыя магутныя, на поўначы — шэрыя лясныя глебы. Па далінах і балках — лугово-чарназёмныя і тарфяна-балотныя. Лясы (асноўныя пароды — хвоя, дуб, клён, ліпа, ясень, бяроза, асіна) займаюць каля 1/10 тэрыторыі. Захаваліся заяц-русак, лісіца, тхор, грызуны. На тэрыторыі Тамбоўскай вобласці — Варонінскі запаведнік.

Насельніцтва правіць

Насельніцтва вобласці — 1130,4 тыс. чал. (2006) (1144.8 — 2005). Шчыльнасць насельніцтва: 32,8 чал./км² (2006) (33,4 — 2005), удзельная вага гарадскога насельніцтва: 57,6 % (2006) (57,5 % — 2005). Насельніцтва практычна монанацыянальна: большасць рускія (96,5%).

Вобласць падзяляецца на 23 раёны, буйнейшый гарады - Тамбоў, Мічурынск, Расказава, Маршанск.

Вядомыя асобы правіць

Зноскі

  1. АКТМУ Праверана 13 сакавіка 2015.
  2. https://data.iana.org/time-zones/tzdb-2021e/europe
  3. archINFORM — 1994. Праверана 27 студзеня 2024.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць