Тамерлан і іншыя вершы

«Тамерлан і іншыя вершы» (англ.: Tamerlane and Other Poems) — першы паэтычны зборнік амерыканскага паэта і пісьменніка Эдгара Алана По, апублікаваны ў ліпені 1827 года. Мяркуецца, што дагэтуль захавалася толькі 12 асобнікаў арыгінальнага выдання.

Тамерлан і іншыя вершы
па-англійску: Tamerlane and Other Poems
Выданне
Першы аркуш арыгінальнага выдання
Жанр зборнік паэзіі
Аўтар Эдгар Алан По
Мова арыгінала англійская
Дата першай публікацыі ліпень 1827
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

По пакінуў сваю прыёмную сям’ю і пераехаў у Бостан у 1827 годзе, каб уладкавацца на працу. Пасля некаторых няўдачных спроб ён запісваецца ў шэрагі войска Злучаных Штатаў і бярэ з сабой некалькі рукапісаў сваіх вершаў, якія неўзабаве аддае ў друк тыпографу пад імем Кальвін Ф. С. Томас. 40-старонкавы зборнік быў названы «Тамерлан і іншыя вершы» не змяшчаў імені По. У свет выйшлі толькі 50 асобнікаў, якія не паспелі атрымаць якой-небудзь значнай літаратурнай крытыкі. Вершы, якія складалі гэты зборнік былі напісаныя пад значным уплывам творчасці Джорджа Байрана. Як і ў іншых будучых паэмах По, у «Тамерлане і іншых паэмах» выкарыстоўваюцца тэмы кахання, смерці і гонару.

Спасылкі правіць