Тамілнад (англ.: Tamil Nadu) — штат на поўдні Індыі, на ўзбярэжжы Бенгальскага заліва, мяжуе са штатамі Андхра-Прадэш, Карнатака, Керала, саюзнай тэрыторыяй Пандышэры. Займае 11-е месца сярод штатаў па плошчы (130 058 км², параўнальна з плошчай Грэцыі) і 6-е па насельніцтву (67 млн чалавек, 2008). Адміністрацыйны цэнтр — Чэнаі. Самы вялікі горад — Мадурай.

Тамілнад
தமிழ் நாடு, Tamil Nadu
Герб
Герб
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр Горад Чэнаі
Дата ўтварэння 26 студзеня 1950
Кіраўнік M. K. Stalin[d]
Насельніцтва (2008)
66 396 000 [1] (6-е месца)
Шчыльнасць 511 чал./км²
Плошча 130 058 км²
Тамілнад на карце
Часавы пояс Indian Standard Time[d]
Абрэвіятура IN-TN
Код ISO 3166-2 IN-TN
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія правіць

 
Паўпустыня на поўдні штата

Заходняя і паўднёвая часткі штата халмістыя, з багатай расліннасцю, усходняя — прыбрэжныя раўніны з урадлівымі глебамі, паўночная — спалучае халмы і раўніны. Тамілнад — адзіны штат Індыі, на тэрыторыі якога ляжаць і Заходнія, і Усходнія Гаты. Сейсмічная актыўнасць нізкая. Клімат мусонны.

Эканоміка правіць

 
Аддзяленне Infosys у Чэнаі

Тамілнад з'яўляецца самым урбанізаваным штатам (47% у 2005) і другім (пасля Махараштры) па прамысловай магутнасці штатам Індыі.

Найбольш развітыя галіны прамысловасці — ІТ-індустрыя (другое месца ў краіне пасля Карнатакі), машынабудаванне (40% нацыянальнай вытворчасці аўтамабіляў, заводы Ford, Hyindai, Nissan), чорная металургія, энергетыка, тэкстыльная прамысловасць.

У сельскай гаспадарцы занята адносна невялікая частка насельніцтва. Пры гэтым штат стаіць на першым месцы ў Індыі па вырошчванні арахісу і цукровага трыснягу і на другім (пасля Пенджаба) па збору рысу.

Добра развіты турызм. Турыстычныя цэнтры - Чэнаі, Махабаліпурам, Уці, Еркаўд.

Насельніцтва правіць

Большасць жыхароў штата — тамілы. На тамільскай мове гавораць 89,5%, тэлугу — 5,7%, канада — 1,7%, урду — 1,5% (2001). Шырока распаўсюджана і ўсеагульна выкарыстоўваецца ангельская мова.

Індуізм спавядае 88% насельніцтва, хрысціянства — 6%, іслам — 5,6% (2001). Хрысціянская абшчына Тамілнада самая шматлікая ў краіне.

Індэкс узроўню чалавечага развіцця ў Тамілнадзе — адзін з самых высокіх у краіне — 0.736 (сярэдні па Індыі — 0.619).

Зноскі

  1. Updated population estimates for Tamil Nadu as of 01/07/2008.
  2. archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.

У Сеціве правіць