Танага (англ.: Tanaga) — востраў у групе Андрэянаўскіх астравоў. Уваходзіць у склад амерыканскага штата Аляска. Плошча — 530 км². Незаселены.

Танага
англ. Tanaga
Вулкан Танага
Вулкан Танага
Характарыстыкі
Плошча530 км²
Насельніцтва
  • 0 чал.
Размяшчэнне
51°47′17″ пн. ш. 177°53′45,50″ з. д.HGЯO
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
Танага (Паўночная Амерыка)
Танага
Танага
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Месціцца ў 1970 км на паўднёвы захад ад Анкарыджа, найбуйнейшага горада Аляскі. Мае вулканічнае паходжанне. Поўнач уяўляе сабой вулканічны хрыбет да 1806 м у вышыню. Даўжыня паўночнай часткі з захаду на ўсход — 41 км. Паўднёвая частка сфарміравалася раней за паўночную ў выніку падняцця тэктанічнай пліты. На яе ландшафты, вызначаныя невысокімі камяністымі гарамі, плато, скаламі, вадаспадамі, расколінамі і тарфянікамі, паўплываў ледавік плейстацэнавага перыяду. Шырыня паўднёвай часткі — каля 21 км. Працягласць з поўначы на поўдзень — 28,6 км.

Клімат вільготны, пераходны ад умеранага да арктычнага.

Флора характэрная для тундры. На сушы гняздуюць шматлікія птушкі, на беразе спыняюцца ластаногія. Воды вакол вострава маюць багатыя рыбныя рэсурсы.

Галоўны вулкан Танага з’яўляецца актыўным. Зафіксаваны вывяржэнні 17631770 гг., 1791 г., 1829 г., 1914 г. На паўночным усходзе бліз берага маюцца геатэрмальныя крыніцы.

З 1867 г. у складзе ЗША.

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць