Та́нкер, наліўное судна (англ.: tanker) — марское або рачное грузавое судна, прызначанае для перавозкі наліўных грузаў.

Рачны танкер на Майне

Уяўляе сабой аднапалубнае судна з кармавым размяшчэннем машыннага аддзялення. Корпус танкера ўяўляе сабой жорсткі металічны каркас, да якога прымацаваная металічная абшыўка. Корпус дзеліцца перагародкамі на шэраг адсекаў (танкаў), якія запаўняюцца вадкімі або паўвадкімі грузамі (нафта, нафтапрадукты, звадкаваны газ, алей і інш.). Аб'ём аднаго танка можа складаць ад 600 да 10 000 м³ і больш для буйнатанажных танкераў. Звычайна танкеры маюць двайное дно і барты ў той частцы, дзе размешчаны танкі.

З мэтай забеспячэння астойлівасці танкера ў парожнім стане частка танкаў запаўняецца вадой.

Гл. таксама правіць

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 425. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).

Спасылкі правіць