Тапалогія (ад стар.-грэч.: τόπος — месца і λόγος - слова, вучэнне) — раздзел матэматыкі, які вывучае ў самым агульным выглядзе з'яву непарыўнасці, у прыватнасці ўласцівасці прасторы, якія застаюцца нязменнымі пры непарыўных дэфармацыях, напрыклад, звязнасць, арыентыруемасць. У адрозненне ад геаметрыі, у тапалогіі не разглядаюцца метрычныя ўласцівасці аб'ектаў (напрыклад, адлегласць паміж пунктамі). Напрыклад, з пункту гледжання тапалогіі, конаўка і абаранак (паўнаторый) не адрозніваюцца.

Стужка Мёбіусапаверхня з адным бокам і адным краем; прыклад аб'екта, які вывучаецца ў тапалогіі
Гамеаморфнасць абаранка і кружкі

Вельмі важнымі для тапалогіі з'яўляюцца паняцці гомеамарфізму і гаматопіі.

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).