Таполя бальзамічная

Таполя бальзамічная[3][4] (Populus balsamifera) — від дрэў сямейства Вярбовыя, які расце ў заходняй частцы Паўночнай Амерыкі.

Таполя бальзамічная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Populus balsamifera L., 1753

Сінонімы
  • Aigiros balsamifera (L.) Lunell
  • Populus balsamifera subsp. balsamifera
  • Populus balsamifera var. balsamifera
  • Populus balsamifera var. candicans (Aiton) A. Gray
Арэал

выява


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  22453
NCBI  73824
EOL  584254
IPNI  776600-1
TPL  kew-5000130

Англійская назва: balsam poplar[5], bam[6], bamtree[7], eastern balsam-poplar[7], hackmatack[7], tacamahac poplar[7], tacamahaca[7].

Батанічнае апісанне правіць

Вышыня 18-21 метр, рэдка 27 метраў пры таўшчыні ствала 0,6 метра і больш. Шчыльнасць сухой драўніны 470 кг/м2[4].

Пачынае цвіценне ва ўзросце 8-10 гадоў. Каташкі ад 5 да 9 см з вялікай колькасцю дробных кветак (каля 3 мм у даўжыню). Мужчынскія кветкі маюць ад 20 да 30 тычынак. Спелыя жаночыя каташкі ад 10 да 15 см.

Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання правіць

 
 

Расце на Заходнім узбярэжжы Паўночнай Амерыкі, ад паўднёвай Аляскі да Каліфорніі. Распаўсюджанне гэтага віду шмат у чым супадае з распаўсюджаннем Populus tremuloides[4].

Падвіды правіць

  • Populus balsamifera var. balsamifera
  • Populus balsamifera var. subcordata (усходняя частка Канады)[8]

Populus balsamifera і Populus trichocarpa гібрыдызуюць, утвараючы неадназначныя формы. З-за гэтага мяшання, Populus trichocarpa быў прапанаваны ў якасці падвіду (Populus balsamifera var. trichocarpa)[8]. Іншыя гібрыды былі зарэгістраваныя паміж таполяй бальзамічнай і такімі відамі, як таполя белая (Populus alba), Populus laurifolia, ясакар (Populus nigra), Populus simonii, таполя пахучая (Populus sauveolens), асіна (Populus tremula) і Populus tristis[9][10][11].

Таксанамія правіць

Від уваходзіць у род таполя (Populus) сямейства вярбовыя (Salicaceae) парадку вербакветныя (Malpighiales).


  яшчэ 36 сямействаў (згодна Сістэме APG II)   яшчэ 25—35 відаў
       
  парадак Вербакветныя     род Таполя    
             
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Вярбовыя     від
Таполя бальзамічная
           
  яшчэ 44 парадкі кветкавых расліны
(згодна Сістэме APG II)
  яшчэ каля 57 родаў  
     

Практычнае выкарыстанне правіць

Мяккая драўніна таполі бальзамічнай выкарыстоўваецца для вырабу цэлюлозы і будаўніцтва[12].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 103. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. а б в Древесные породы мира / Калуцкий, К. К.. — М., 1982. — Т. 2. — С. 145, 146.
  5. Populus balsamifera L.. Natural Resources Conservation Service PLANTS Database. USDA.. Праверана 15 снежня 2016.
  6. Peattie, Donald Culross. A Natural History of Trees of Eastern and Central North America. — Boston: Houghton Mifflin Company, 1991. — P. 100.
  7. а б в г д Taxon: Populus balsamifera L.. Germplasm Resources Information Network (GRIN). Праверана 15 снежня 2016.
  8. а б Brayshaw T. C. The status of the black cottonwood (Populus trichocarpa Torr. and Gray) // Canadian Field-Naturalist. — 1966. — Т. 79. — № 2. — С. 91-95.
  9. Cram W. H. Performance of seventeen poplar clones in south-central Saskatchewan. — 1960. — Т. 36. — № 3. — С. 204-208, 224.
  10. Maini, J. S., and J. H. Cayford, eds. Growth and utilization of poplars in Canada. — Canada Department of Forestry and Rural Development, Forestry Branch Publication 1205. — Ottawa: ON, 1968. — P. 257.
  11. Zasada, J. C., L. A. Viereck, M. J. Foote, and others Natural regeneration of balsam poplar following harvesting in the Susitna Valley, Alaska. // Forestry Chronicle. — 1981. — Т. 57. — № 2. — С. 57-65.
  12. John C. Zasada, Howard M. Phipps. Balsam Poplar(недаступная спасылка). Northeastern Area. Архівавана з першакрыніцы 12 кастрычніка 2016. Праверана 15 снежня 2016.