Тараса, тарас — драўляна-земляная канструкцыя, частка фартыфікацыйнага збудавання. Тое самае, што гародня, але зрубы збудаваныя не паасобна, а суцэльна ўздоўж, і падзеленыя папярэчнымі сценкамі на каморы.

Звычайны элемент абарончых збудаванняў на беларускіх землях ранняга Сярэднявечча. Гароднямі ці тарасамі злучаліся між сабой вежы і брамныя ўмацаванні. На слабых, асабліва насыпных, грунтах перавагу ў умацаваннях аддавалі гародням, якія не былі такімі адчувальнымі да асядання.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Макееў. Старажытнаруская фартыфікацыя…
  • Якаўлеў. Гісторыя крэпасцяў…
  • Піваварчык. Гарадзішчы…