Таталітары́зм (усеўладдзе; лац.: totus — увесь) — дзяржаўны лад, пры якім пануючыя вярхі цалкам падпарадкуюць жыццё грамадства сваёй уладзе. Асноўныя рысы: манапалізаванне ўлады адной палітычнай партыяй і безумоўная ўлада яе правадыра, усеахопнае кіраванне дзяржавы ўсімі галінамі грамадскага жыцця, апора ўрада на ніжэйшыя  (англ.) і безмаёмныя слаі насельніцтва, шырокае выкарыстанне гвалту і запалохвання ў якасці сродкаў захавання і ўмацавання ўсеўладнага ўрада, ваенізаванне гаспадаркі і грамадскага жыцця, адхіленне большасці насельніцтва ад удзелу ва ўтварэнні і дзейнасці дзяржаўных і грамадзянскіх устаноў, забарона дзейнасці скіраваных на народаўладдзе ўстаноў і здушэнне супраціву, панаванне агульнай для ўсіх утапічнай ідэалогіі з абгрунтаваннем патрэбы ва ўсеўладным урадзе нібыта ў якасці сродку перабудовы грамадства дзеля ўсеагульнага дабра і лепшай будучыні.

Таталітарызм
Выява
Процілегла anti-totalitarianism[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вытокі панятку ў вучэнні пра цэласнасць у нямецкай філасофіі  (англ.) XIX стагоддзя. Крытыкі фашысцкага ўраду Італіі Джавані Амендола  (англ.) і П'ера Габеці  (англ.) надалі тэрміну ў 1920-я гады грамадзянскую накіраванасць. Тэарэтыкі фашызму Джавані Джэнтыле  (англ.) і Альфрэда Рока  (англ.) (Італія), Эрнст Юнгер і Карл Шміт  (англ.) (Германія) выкарыстоўвалі паняцце для абгрунтавання патрэбы ў фашысцкім усеўладным урадзе, усеўладнай дыктатуры, усеўладнай дзяржаве, усеахопнай волі да ўлады  (англ.) і ўсеахопным мабілізаванні. У 1930—1940-я гады прадстаўнікі франкфурцкай школы  (англ.) распрацоўвалі аглядна-крытычнае тлумачэнне панятку ў якасці грамадскай прылады захавання ўлады ў руках правадыра, усеахопнага панавання ваеннага ўрада і здушэння супраціву, шырокага запалохвання і поўнага бяспраўя асобы (Тэадор Адорна, Герберт Маркузэ і Эрых Фром). У 1950—1980-я гады аналітычны паняцце выкарыстоўваўся для асуджэння камуністычнага дзяржаўнага ладу (Ганна Арэнт  (англ.), Збігнеў Бжазінскі і Мілаван Джылас  (англ.))[1].

Зноскі

  1. Яўген Бабосаў. Таталітарызм // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2002. — Т. 15. — С. 450. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць