Тата́рскі праліў (руск.: Татарский пролив) — праліў паміж мацерыком Еўразія і востравам Сахалін, злучае Японскае і Ахоцкае мора праз праліў Невяльскога, Амурскі ліман і Сахалінскі заліў.

Татарскі праліў
Характарыстыкі
Шырыняда 324 км
Даўжыня663 км
Размяшчэнне
52°11′00″ пн. ш. 141°37′00″ у. д.HGЯO
РаздзяляеЕўразія і востраў Сахалін 
Краіна
Татарскі праліў (Хабараўскі край)
Татарскі праліў
Татарскі праліў
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія правіць

Даўжыня 663 км, шырыня ў паўднёвай частцы да 324 км, у паўночнай частцы да 40 км, у самым вузкім месцы (праліў Невяльскога) — 7,3 км, найменшая глыбіня на фарватары — 8 м.

Татарскі праліў з’яўляецца найбольш халоднай часткай акваторыі Японскага мора. У зімовы перыяд тут фармуецца і лакалізуецца больш за 90 % усяго лёду, які назіраецца ў Японскім моры. Па шматгадовых дадзеных працягласць перыяду з лёдам у Татарскім праліве ў сілу яго вялікай мерыдыянальнай працягласці, ад 40—80 дзён у паўднёвай частцы праліва да 140—170 дзён у паўночнай яго частцы. Таўшчыня лёду можа дасягаць 1,5 м.

Літаратура правіць